Валянцін Іосіфавіч Гафт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Валянцін Іосіфавіч Гафт
Дата нараджэння 2 верасня 1935(1935-09-02)
Месца нараджэння
Дата смерці 12 снежня 2020(2020-12-12)[1] (85 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Жонка Olga Ostroumova[d]
Адукацыя
Прафесія акцёр, паэт, тэатральны рэжысёр, спявак, мемуарыст
Гады актыўнасці 19562019
Узнагароды
IMDb ID 0300781
Подпіс Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Валянцін Іосіфавіч Гафт (руск.: Валентин Иосифович Гафт; 2 верасня 1935, Масква — 12 снежня 2020, Жаваранкі, Адзінцоўская гарадская акруга, Маскоўская вобласць, Расія) — рускі акцёр тэатра і кіно. Народны артыст Расіі (1984).

Біяграфічныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 2 верасня 1935 года ў Маскве ў яўрэйскай сям’і, якая прыехала з Прылукаў.

Скончыў Школу-студыю МХАТ (1957). Працаваў у маскоўскіх тэатрах імя Массавета, на Малой Броннай, імя Ленінскага камсамола, Сатыры, з 1969 у тэатры «Сучаснік».

Творчая манера В. Гафта вызначаецца тонкай псіхалагічнай прапрацоўкай вобразаў, інтэлектуальнай вастрынёй і іроніяй, якая набліжаецца да едкага сарказму, дакладным вонкавым малюнкам: Глумаў («Балалайкін і К°» паводле М. Салтыкова-Шчадрына), Вяршынін («Тры сястры» А. Чэхава), Рахлін («Кот хатні сярэдняй пушыстасці» У.Вайновіча і Р. Горына), Джордж («Хто баіцца Вірджыніі Вулф?» Э. Олбі) і інш. З 1956 года здымаўся ў кіно: «Забойства на вуліцы Дантэ» (1956), «Кентаўры», «Гараж», «Зладзеі ў законе», «Нябёсы запаветныя», здымаўся ў тэлевізійных пастаноўках. Аўтар вершаў і эпіграм.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]