Дзямідаў (горад)
Выгляд
Горад
| ||||||||||||||||||||
Дзямідаў (руск.: Демидов), да 1918 года называўся Парэчча (руск.: Поречье) — горад (з 1776 года) у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Дзямідаўскага раёна Смаленскай вобласці. Насельніцтва 8,09 тыс. чалавек (2005). Заснаваны ў 1499 годзе. Размешчаны на рацэ Каспля (басейн Заходняй Дзвіны), каля яе ўпадзення ў раку Габза, за 92 км на ад Смаленска.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]- 1499: першы пісьмовы ўспамін пра Парэчча, цэнтр воласці ў Вялікім Княстве Літоўскім.
- 1514: горад захоплены Масковіяй.
- 1611: вярнуўся ў склад Вялікага Княства Літоўскага, у Смаленскім павеце Смаленскага ваяводства.
- 1654: Парэчча зноў трапіла пад уладу Маскоўскай дзяржавы.
- 1776: горад, цэнтр павета Смаленскай губерні.
- 1918: горад увайшоў ў склад абвешчанай Беларускай Народнай Рэспублікі.
- 1919:
- 1 студзеня: адпаведна з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі — у складзе Беларускай ССР, цэнтр Парэцкага павета Смаленскага раёна.[3]
- 16 студзеня: бальшавікі адабралі горад разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР.
- 1921: у горадзе быў расстраляны шавец Ігнат Курмель за заяву, што ён спадзяецца дажыць да таго часу, калі яго родны горад Парэчча скіне з сябе чужацкую назву — Дзямідаў.[2]
- 13 ліпеня 1941 — 22 верасня 1943: знаходзіўся пад нямецкай акупацыяй.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]
|
Эканоміка
[правіць | правіць зыходнік]Ільнозавод, прадпрыемствы харчовай прамысловасці.
Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]- Царква Дабравешчання Прасв. Багародзіцы.
- Царква Покрыва Прасв. Багародзіцы.
- Успенская царква.
Вядомыя асобы
[правіць | правіць зыходнік]- Лізавета Мікалаеўна Вадавозава — расійская дзіцячая пісьменніца.
- Юрый Нікулін (1921—1997) — савецкі акцёр цырка і кіно.
- Вадзім Аляксандравіч Папоў (нар. 1940) — беларускі дзяржаўны дзеяч.
- Уладзіслаў Пятровіч Уласаў (1929—2020) — беларускі акцёр тэатра лялек.
- Валянцін Дзмітрыевіч Цімашынін (1922—1993) — беларускі спецыяліст у галіне раслінаводства. Кандыдат сельскагаспадарчых навук (1952), дацэнт (1954).
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б https://rosstat.gov.ru/storage/mediabank/Сhisl_MO_01-01-2024.xlsx — Росстат, 2024.
- ↑ а б Парэцкае (Дзямідаўскае) паўстаньне. Жыгалаўшчына // Віцьбіч, Ю. Антыбальшавіцкія паўстанні і партызанская барацьба на Беларусі / Юрка Віцьбіч. — Вільня: Gudas, 2007. — 308 с.
- ↑ А. Трусаў. Вялікае Княства Смаленскае // «Наша Слова» № 34 (822) 5 верасня 2007
- ↑ а б в г д е ё ж з і к л м н http://www.MojGorod.ru/smolensk_obl/demidov/index.html
- ↑ http://demoscope.ru/weekly/ssp/rus_pop_39_3.php
- ↑ http://demoscope.ru/weekly/ssp/rus59_reg2.php — Демоскоп Weekly.
- ↑ http://demoscope.ru/weekly/ssp/rus70_reg2.php — Демоскоп Weekly.
- ↑ http://demoscope.ru/weekly/ssp/rus79_reg2.php — Демоскоп Weekly.
- ↑ http://demoscope.ru/weekly/ssp/rus89_reg2.php
- ↑ http://www.perepis2002.ru/ct/doc/1_TOM_01_04.xls
- ↑ http://www.gks.ru/bgd/regl/b08_14t/IssWWW.exe/Stg/z/13.htm
- ↑ http://www.gks.ru/bgd/regl/B09_109/IssWWW.exe/Stg/d01/tabl-21-09.xls
- ↑ http://www.gks.ru/free_doc/doc_2012/bul_dr/mun_obr2012.rar
- ↑ Численность населения Российской Федерации по муниципальным образованиям на 1 января 2013 года. Таблица 33. Численность населения городских округов, муниципальных районов, городских и сельских поселений, городских населённых пунктов, сельских населённых пунктов — Росстат, 2013. — 528 с.
- ↑ http://www.gks.ru/free_doc/doc_2014/bul_dr/mun_obr2014.rar
- ↑ http://www.gks.ru/free_doc/doc_2015/bul_dr/mun_obr2015.rar
- ↑ http://www.gks.ru/free_doc/doc_2016/bul_dr/mun_obr2016.rar — 2018.
- ↑ Численность населения Российской Федерации по муниципальным образованиям на 1 января 2017 года — М.: Росстат, 2017.
- ↑ Оценка численности постоянного населения Смоленской области на 1 января 2018 года
- ↑ http://www.gks.ru/free_doc/doc_2019/bul_dr/mun_obr2019.rar
- ↑ https://rosstat.gov.ru/storage/mediabank/CcG8qBhP/mun_obr2020.rar
- ↑ https://rosstat.gov.ru/storage/mediabank/tab-5_VPN-2020.xlsx
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Дзямідаў (горад)