Ванна для птушак

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Пільны перасмешнік  (укр.) купаецца ў шкляной ванне для птушак.

Ванна для птушак, або птушыная купальня — ёмістасць напоўненая вадой, дзе птушкі могуць папіць, выкупацца і ахаладзіцца.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Птушыныя ванны прывабліваюць многія віды птушак, якія наведваюць сады, асабліва летам і падчас засухі. Птушыныя ванны, якія забяспечваюць надзейную крыніцу вады цэлы год, павялічваюць разнастайнасць птушак-наведвальніц саду і падтрымліваюць «мікраасяроддзе пражывання»[1].

Ванны для птушак могуць быць зроблены як басейны на п’едэсталах або калонах, іх могуць падвешваць на дрэвах або проста рабіць як высечаныя ў скалах і валунах паглыбленні. Патрабаванні да ваннаў для птушак уключаць наступнае; агулам неглыбокая пасудзіна з паступовай зменай глыбіні; вакол адкрытая прастора, каб мінімізаваць небяспеку ад катоў; чыстая і абнаўляльная вада і рэгулярная чыстка, каб прадухіліць заражэнне і размнажэнне камароў. Паверхні вады у 5 см дыяметрам па цэнтры дастаткова для большасці птушак, бо яны не намочваюць цалкам сваё цела, а толькі апускаюць крылы, каб пырскаць вадой на спіну. У глыбейшых або шырэйшых ваннах у вадзе могуць быць «астраўкі», што таксама можа адвадзіць каціных драпежнікаў[2]. Падняцце на п’едэстал — звычайная мера забеспячэння чыстай зоны вакол птушынай ванны без месцаў для засад драпежнікаў. Кармушка  (англ.) можа дапоўніць ванну, каб заахвоціць птушак затрымлівацца і вяртацца.

Раннія ванны для птушак былі простымі паглыбленнямі ў зямлі. Першая спецыяльна зробленая ванна для птушак распрацавана брытанскай кампаніяй па дызайне садоў Abrahm Pulman & Sons у 1830-х гадах.

Праектаванне і будаўніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Ванна для птушак памерам з голуба, выстаўленая для назірання наведвальнікамі ў дзіцячым заапарку.

Птушыная ванна можа быць садовым упрыгажэннем  (англ.), невялікім люстраным басейнам  (укр.), садовай скульптурай  (руск.), а таксама часткай стварэння жыццёва важнага саду дзікай прыроды  (англ.). Ванны для птушак могуць быць зроблены з літага бетону, глазураванай тэракоты, шкла, металу (напрыклад, медзі), пластыка, мазаічнай пліткі, мармуру або іншага матэрыялу, які трымае ваду і трывалы да адкрытага паветра. У прыродныя ландшафтныя  (англ.) сады могуць упісацца валуны з натуральнымі або выразанымі  (англ.) паглыбленнямі. У некаторых ваннах для птушак выкарыстоўваюць рэцыркуляцыйныя помпы, як частку фантана або вадаёма  (англ.), яны могуць мець фільтры, паплаўковы клапан  (англ.) для аўтаматычнага папаўнення або кропельны арашальнік  (руск.), накіраваны ў паглыбленне. Некаторыя выкарыстоўваюць для рэцыркуляцыі вады помпу, якая працуе ад сонечнай батарэі, плавае або пагружана ў ваду. Птушак прываблівае від і гук бягучай вады з убудаваных або размешчаных паблізу фантанаў, што дапамагае прывабіць птушак у сад[3].

Арнаменты і скульптуры[правіць | правіць зыходнік]

Неглыбокая бетонная ванна для птушак

Традыцыйная ванна для птушак зроблена з літага бетону або паліванай тэракоты і складаецца з двух частак: чашы і пастамента. Чаша мае паглыбленне або гняздо ў базе, якое дазваляе ёй трымацца на пастаменце. Пастамент звычайна мае вышыню каля аднаго метра. І чаша, і пастамент могуць быць як гладкімі, так і ўпрыгожанымі барэльефамі. Чашы могуць мець чыстую крывалінейную геаметрыю, або матывы ракавіны або псеўдакаменнай крыніцы. Пастамент таксама можа быць простага сілуэту  (руск.) або мець упрыгожванні. Здаецца, што птушак не хвалюе эстэтыка, нават калі выкарыстоўваецца неглыбокая талерка, форма для пірага або лужына, куды павольна крапае вада[4].

Ванны для буйных птушак[правіць | правіць зыходнік]

Вялікія птушкі, як казарка канадская (Branta canadensis), таксама любяць купацца. Ванны для іх добра размясціць каля вялікіх сельскагаспадарчых апырсквальнікаў па палях. Стварэнне такога месца для пералётных птушак, асабліва ў гарадскіх і прыгарадных раёнах, дзе няма забалочаных угоддзяў, выдатны спосабам прывабіць іх часцей наведваць тэрыторыю.

Абсталяванне[правіць | правіць зыходнік]

Дзве сініцы роду Baeolophus у неглыбокай ванне для птушак

У ваннах для птушак трэба месца для сядзення птушак. Ванна таксама павінна быць дастаткова мелкай, каб унікнуць рызыкі ўтаплення птушак. Глыбіня каля 5 см падыходзіць для большасці відаў. Таксама можна зрабіць ванну дастаткова неглыбокай, каб птушкі маглі сядзець у вадзе. Для глыбейшых ваннаў можна пакласці ў цэнтр камяні або жвір, каб стварыць месца для сядзення птушак. Аб’екты, змешчаныя ў ванну мусяць мець тэкстуру, што дазваляе птушкам трымацца за іх[5]. Птушкі без бінакулярнага зроку  (укр.) кепска ўспрымаюць і ацэньваюць глыбіню і таму могуць лічыць ванну непрымальнай. Размяшчэнне жэрдкі або плоскага каменя на краі ванны як пандуса, дазволіць такім птушкам паступова ўваходзіць у ваду без страху[3].

Варта таксама падумаць пра свойскіх катоў і іншых драпежнікаў, паставіўшы птушыную ванну ў месцы, дзе птушкі могуць бачыць тэрыторыю вакол яе, і дзе няма месцаў для засад драпежнікаў. Птушкі кепска лётаюць, калі іх пёры мокрыя; пакіданне каля метра адкрытай прасторы з усіх бакоў ванны дазволіць птушкам бачыць магчымую небяспеку за час дастатковы для ўцёкаў[6]. Калі ванна занадта глыбокая, некаторыя птушкі будуць баяцца заходзіць у ванну і будуць карыстацца ёю толькі для піцця.

Расліны[правіць | правіць зыходнік]

Мясцовыя расліны  (руск.), дэкаратыўныя расліны, якія даюць ягады, жалуды, арэхі, насенне, нектар і іншую ежу, а таксама матэрыялы для будаўніцтва птушыных гнёздаў  (англ.) спрыяюць здароўю і новым пакаленням птушак. Гэтыя дадатковыя выгоды таксама могуць павялічыць назіральныя папуляцыі птушак у садзе. Традыцыйныя метады барацьбы са шкоднікамі ў арганічным садзе і любым ландшафце — высадка раслін-кампаньёнаў  (укр.) і паяданне шкодных насякомых птушкамі.

Высокія кусты і дрэвы паблізу ванны дазваляюць рабіць кароткія і бяспечныя «падлёты» птушак да яе. Ванна прыцягне больш птушак, калі яе размясціць там, дзе напалоханая птушка можа лёгка ўзляцець на галіну або месца адпачынку, калі яе патурбуюць або нападуць[7].

Тэхнічнае абслугоўванне[правіць | правіць зыходнік]

Ванна для птушак патрабуе рэгулярнага догляду і свежай вады[8]. Прэсная вада і ачыстка важныя з прычыны магчымых неспрыяльных наступстваў для здароўя птушак, якія п’юць брудную ваду або ваду забруджаную экскрэментамі, лічынкамі камароў, водарасцямі або грыбкамі.

Абслугоўванне некаторых ваннаў для птушак можа быць так сама простым, як мыццё і напаўненне некалькі разоў на тыдзень[8], але гэта залежыць ад матэрыялаў, з якіх зроблена ванна. Ёсць розныя метады і рэчывы, якія можна выкарыстоўваць для ачысткі ванн, у тым ліку невялікая колькасць адбельвальніка, мацярдушкі або аліўкавага алею або наяўныя ў продажы нетаксічныя мыйныя сродкі. Бетонныя ванны для птушак, звычайна, замшэлыя і становяцца слізкімі, што патрабуе час ад часу чысціць іх жорсткай шчоткай. Пластыкавыя або смаляныя ванны для птушак, магчыма, спатрэбіцца асушыць, выцерці ручніком і зноў напоўніць.

Камары і лічынкі камароў — самая сур’ёзная патэнцыйная небяспека для здароўя птушак, якая можа быць выклікана кепскім доглядам ванны. Каб прадухіліць з’яўленне лічынак камароў, штотыдзень мяняйце ваду, каб перапыніць 7-10-дзённы цыкл размнажэння камароў, або выкарыстоўвайце аэратар для вады, каб разбурыць нерухомую паверхню вады, патрэбную камарам для адкладвання яек. Камерцыйныя прадукты, якія змяшчаюць bacillus thuringiensis israelensis (Bti), смяротную для камароў, але нетаксічную для чалавека і дзікай прыроды, таксама можна выкарыстоўваць для барацьбы з камарамі.

Зноскі

  1. "Offer Water to Wildlife In Winter" from National Wildlife Magazine 1/6/2010. Архівавана з першакрыніцы 10 лютага 2010. Праверана 12 лютага 2010.
  2. Sally Roth (1998). Attracting Birds to Your Backyard: A Rodale Organic Gardening Book, p. 18. Rodale Press Inc., Emmaus PA, ISBN 0-87596-892-9.
  3. а б The Best Way to Offer Water to the Birds. The Ornate Bird Garden (22 кастрычніка 2007). Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016. Праверана 22 кастрычніка 2007.
  4. Washington Department of Fish and Wildlife, Ponds and birdbaths. Архівавана з першакрыніцы 9 чэрвеня 2010. Праверана 13 сакавіка 2009.
  5. How To Buy Bird Baths Online - 5 Tips. Архівавана з першакрыніцы 7 красавіка 2019. Праверана 7 красавіка 2019.
  6. Sally Roth (1998). Attracting Birds to Your Backyard: A Rodale Organic Gardening Book, also on p. 18. Rodale Press Inc., Emmaus PA, ISBN 0-87596-892-9.
  7. Bird baths. The Royal Society for the Protection of Birds. Архівавана з першакрыніцы 28 July 2014. Праверана 24 July 2014.
  8. а б Birdbath FAQ. Архівавана з першакрыніцы 14 March 2016. Праверана 18 March 2016.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]