Перайсці да зместу

Куманава

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Горад
Куманава
Куманово
42°05′ пн. ш. 21°40′ у. д.HGЯO
Краіна  Паўночная Македонія
Статыстычны рэгіён Паўночна-Усходні
абшчына Куманава
Гісторыя і геаграфія
Заснаваны 1094
Першая згадка 1519
Вышыня цэнтра 330 м
Часавы пояс UTC+1, летам UTC+2
Насельніцтва
Насельніцтва 76 272 чалавек (2002)
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код 389 031
Паштовы індэкс 1300
kumanovo.gov.mk (макед.)
Паказаць/схаваць карты
Куманава (Паўночная Македонія)
Куманава
Куманава

Кума́нава — трэці па колькасці насельніцтва горад у Паўночнай Македоніі, адміністрацыйны цэнтр абшчыны Куманава. Насельніцтва горада паводле перапісу 2002 года — 70 842 жыхара.

Горад Куманава размешчаны ў паўночна-ўсходняй частцы Рэспублікі Македоніі. Праз горад працякаюць дзве рэкі — Ліпаўка і Койнарка. Горад размешчаны на вышыні прыкладна 350 метраў над узроўнем мора.

Меркавана назва горада ўзыходзіць да цюркскага племя куманаў, якое пасялілася там у XII—XIII стст. Горад упершыню згадваецца ў 1519 годзе ў адным з турэцкіх дакументаў. Куманава было цэнтрам паўстання Карпаша, і выконвала ролю яго «сталіцы».

Недалёка ад Куманава, 23 кастрычніка 1912, года адбылася Куманаўская бітва, падчас якой сербскія сілы атрымалі перамогу над турэцкімі войскамі і вымусілі іх бегчы. Гэта была адна з бітваў Першай Балканскай вайны.

Нацыянальны склад

[правіць | правіць зыходнік]

Этнічная структура насельніцтва ў горадзе паводле перапісу 2002 года:

Гарады-пабрацімы

[правіць | правіць зыходнік]
Помнік Рэвалюцыі

Зноскі