Васконы

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Васконы
Coins of Arsaos in Navarre Spain 150BCE 100BCE Roman stylistic influence.jpg
Выявы на манетах II ст. да н.э.
Агульная колькасць
Рэгіёны пражывання Пірэнеі
Мова васконская
Рэлігія політэізм
Блізкія этнічныя групы аквітаны

Васко́ны (лац.: Vascŏnes, стар.-грэч.: Ου̉άσκονες) — старажытны іберыйскі народ у заходняй частцы Пірэнеяў. Ад наймення васконаў узніклі назвы народа баскаў і французскага рэгіёна Гасконь.

Паходжанне[правіць | правіць зыходнік]

Народы Пірэнейскага паўвострава ў антычнасці

Дакладнае паходжанне васконаў не вядома. Лічыцца, што іх назва паходзіць ад кельцкага слова Barscunes (літаральна "тыя, хто жывуць высока ў гарах"). Большасць даследчыкаў лічаць васконаў аўтахтонным насельніцтвам Пірэнейскага паўвострава, якое толькі незадоўга да прыходу рымлян пачало перасяляцца ў Аквітанію, дзе часткова змяшалася з аквітанамі. Страбон паведамляў, што васконы насяляюць ўзгор'і з двух бакоў Пірэнеяў і вядуць вобраз жыцця, характэрны для іншых горцаў. Але высоўваюцца таксама меней папулярныя гіпотэзы пра паходжанне васконаў з Аквітаніі або нават ад берберскага насельніцтва Паўночнай Афрыкі, якое быццам бы ратавалася ад войск Ганібала. Археолагамі выяўлена, што да пачатку рымскіх заваяванняў сярод ібераў на захадзе Пірэнеяў таксама жылі кельты. Такім чынам, васконы маглі быць змешаным народам або знаходзіцца пад значным уплывам кельцкай культуры.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У 1 тысячагоддзі да н. э. васконы займалі значную тэрыторыю ад паўночных узгор'яў Пірэнеяў да даліны ракі Эбра на поўдні. Яны займаліся сельскай гаспадаркай, вырошчвалі збожжавыя культуры, займаліся жывёлагадоўляй, здабывалі жалеза, выплаўлялі бронзу. Калі на Пірэнейскі паўвостраў прыйшлі рымляне, то васконы заключылі з імі саюзнае пагадненне. Пампей заснаваў на іх землях горад, будучую Памплону, што спрыяла працэсу раманізацыі мясцовых жыхароў. Але распаўсюджанне лацінскай мовы і культуры мала паўплывала на горцаў.

У 407 г. васконы як саюзнікі рымлян удзельнічалі ў вайне супраць вандалаў. У 416 г. рымляне перадалі Пірэнейскі паўвостраў пад кантроль вестготаў, дзе тыя заснавалі сваё каралеўства. Войны паміж вестготамі і васконамі мелі працяглы характар. Пра амаль кожнага з вестгоцкіх каралёў у гістарычных дакументах пісалася, быццам бы ён заваяваў васконаў. На поўначы васконы рабілі напады ў Аквітаніі.

У 602 г. на паўднёвым захадзе сучаснай Францыі ўзнікла герцагства Васконія, будучая Гасконь, якое знаходзілася ў васальнай залежнасці ад Меравінгаў. У IX ст. яно фактычна ператварылася ў незалежную дзяржаву, якая супрацьстаяла пірэнейскім мусульманам з поўдня і франкам з поўначы. У 1058 г. Васконія была далучана да Аквітаніі.

У VIII ст. васконскія землі вакол Памплоны былі аб'яднаны Наварай.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]