Васіль Васілевіч Осіпаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Васіль Васілевіч Осіпаў
Дата нараджэння 10 лістапада 1920(1920-11-10)
Месца нараджэння
Дата смерці 5 верасня 1989(1989-09-05) (68 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Прыналежнасць СССР
Званне палкоўнік
Бітвы/войны
Узнагароды і званні
Герой Савецкага Саюза ордэн Леніна ордэн Чырвонага Сцяга ордэн Айчыннай вайны I ступені ордэн Чырвонай Зоркі медаль «За баявыя заслугі» медаль «За абарону Ленінграда» медаль «За абарону Масквы» медаль «За абарону Савецкага Запаляр’я» медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» юбілейны медаль «Сорак гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» медаль «За ўзяцце Будапешта» медаль «За ўзяцце Кёнігсберга» медаль «За ўзяцце Берліна» медаль «За вызваленне Варшавы»

Васіль Васілевіч Осіпаў (нар. 10 лістапада 1920, в. Ініхава , Міхайлаўскі раён, Ліпецкая вобласць — 5 верасня 1989, Масква) — Герой Савецкага Саюза (1945).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Член КПСС з 1943 года. На фронце з кастрычніка 1941 года. Намеснік камандзіра эскадрыллі бамбардзіровачнага авіяпалка далёкага дзеяння старшы лейтэнант В. В. Осіпаў 21 чэрвеня 1944 года паміж Віцебскам і Оршай з экіпажам адбіў 4 атакі варожых знішчальнікаў, нанёс бомбавы ўдар па чыгуначнай станцыі Багушэўск. У час вызвалення Лёзненшчыны ён удзельнічаў у знішчэнні варожых аб’ектаў у Лёзне, Крынках, Стасеве, Белым Бары, Глоданках і Бабінавічах. Лятаў на бамбардіроўку ваенных аб’ектаў, жывой сілы і тэхнікі праціўніка ў раёнах Магілёва, Маладзечна, Мінска, Полацка. За гады вайны здзейсніў 212 баявых вылетаў, скінуў 204 тон бомбавага грузу.

Пасля вайны В. В. Осіпаў працягваў службу у авіяцыі, быў старшым лётчыкам-выпрабавальнікам. 12 красавіка 1961 года ўваходзіў у групу забяспячення палёту першага касманаўта. Калі стала вядома аб месцы прызямлення Ю. А. Гагарына, палкоўнік В. В. Осіпаў паляцеў туды на верталёце і даставіў героя космасу на базу[1].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1988. — Т. 2 /Любов — Ящук/. — 863 с. — 100 000 экз. — ISBN 5-203-00536-2.