Васіль I Дзмітрыевіч
Васіль I Дзмітрыевіч | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Дзмітрый Данскі | ||||||
Пераемнік | Васіль II | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
30 снежня 1371 |
||||||
Смерць |
27 лютага 1425 (53 гады) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Рурыкавічы | ||||||
Бацька | Дзмітрый Данскі[1] | ||||||
Маці | Еўдакія Дзмітрыеўна[d] | ||||||
Жонка | Соф’я Вітаўтаўна[2][3][…] | ||||||
Дзеці | Ганна Васільеўна Маскоўская[d][4], Васіль II, Настасся Васілеўна[d], Іван Васільевіч[d], Vasilisa Vasilievna[d] і Марыя Васілеўна[d] | ||||||
Веравызнанне | Праваслаўная Царква | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Васіль Дзмітрыевіч (1371 — 28 лютага 1425) — вялікі князь маскоўскі і ўладзімірскі з 1389, старэйшы сын Дзмітрыя Іванавіча Данскога і вялікай княгіні Еўдакіі, дачкі вялікага князя суздальскага Дзмітрыя Канстанцінавіча.
Знешняя палітыка
[правіць | правіць зыходнік]Працягваў аб’яднанне рускіх земляў. Пакінуў аб сабе памяць кіраўніка цвёрдага і асцярожнага. У 1392 Васіль I далучыў Ніжагародскае і Мурамскае княства, у 1397—1398 — Бежацкі Верх, Волагду, Усцюг і землі комі. Двойчы рабіў спробы адабраць сілай у Ноўгарада Двінскую зямлю, але так і не змог зрабіць гэтага. Для прадухілення небяспекі з боку Залатой Арды Васіль I уступіў у саюз з Літвой (1392), які апынуўся нетрывалым, бо князь Вітаўт у 1403—1404 захапіў Вязьму і Смаленск. Пасля разгрому ў 1391 і 1395 Залатой Арды Цімурам адмовіўся ад выплаты даніны; пасля нашэсця ў 1408 Едыгея вымушаны быў вярнуцца да выплаты даніны.
Унутраная палітыка
[правіць | правіць зыходнік]Пры Васілі I працягвала расці феадальнае землеўладанне. З узмацненнем улады вялікага князя адбываліся вывад з вядзення феадалаў часткі судовых спраў і перадача іх у рукі вялікакняжацкіх намеснікаў і валасцеляў.
Вынікі кіравання
[правіць | правіць зыходнік]Дзякуючы яго прадбачлівай палітыцы за 36 гадоў кіравання маскоўскае княства не адчула якія-небудзь унутраных узрушэнняў. За гэты перыяд часу Масква толькі аднойчы, у 1408 годзе падвергнулася нашэсцю сіл Арды, але Едыгей так і не змог захапіць горад.
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]14 чэрвеня 1394 года ў Маскве ажаніў сваю дачку Марыю з Лугвенам Альгердавічам[5][6][7][8]. Аднак расійскі даследчык Уладзімір Андрэевіч Кучкін падвергнуў сумневу версію аб існаванні Марыі. Даследчык адзначыў, што ў тэксце Васкрасенскага летапісу прыводзіцца толькі пералік дзяцей Юрыя Патрыкеевіча, названага зяцем вялікага князя, у той час як імя жонкі адсутнічае. Кучкін паказвае, што ні ў летапісах, ні ў актах, ні ў ранніх радаводах не пацвярджаецца наяўнасць у вялікага князя Васіля Дзмітрыевіча дачкі па імені Марыя[9].
Зноскі
- ↑ Василий, имена великих московских князей // Варлен — Венглейн (БСЭ1) — 1928. — Т. 9. — С. 50.
- ↑ (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
- ↑ Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku / пад рэд. J. Wolff — Warszawa: 1895. — С. 160.
- ↑ Яз. Анна Васильевна // Энциклопедический лексикон — СПб.: 1835. — Т. 2. — С. 318–319.
- ↑ Софийская вторая летопись // Полное собрание русских летописей, изданное по высочайшему повелению археографической комиссией. Т. 6. Софийские летописи. — Санкт-Петербург: Типография Эд. Праца, 1853. — 358 с. — С. 124.
- ↑ Воскресенская летопись // Полное собрание русских летописей, изданное по высочайшему повелению археографической комиссией. Т. 8. Продолжение летописи по Воскресенскому списку. — Санкт-Петербург: Типография Эд. Праца, 1859. — 301 с. — С. 64.
- ↑ Патриаршая или Никоновская летопись // Полное собрание русских летописей, изданное по высочайшему повелению археографической комиссией. Т. 11. Летописный сборник, именуемый Патриаршей или Никоновской летописью. — Санкт-Петербург: Типография Эд. Праца, 1897. — 254 с. — С. 156.
- ↑ Полное собрание русских летописей / Академия наук СССР, Институт истории СССР, Ленинградское отделение. — Т. 25: Московский летописный свод конца XV века. — Москва; Ленинград: 1-я типография Издательства Академии наук СССР в Ленингарде, 1949. — 464 с., 2 л. ил. — С. 221.
- ↑ Кучкин, В. А. Большой московский наместник Иван Юрьевич Патрикеев // Отечественная история. — 2006. — № 1. — С. 154—168.