Іван Пятровіч Тур
Іван Пятровіч Тур | |
---|---|
|
|
Нараджэнне |
10 ліпеня 1905 |
Смерць |
24 кастрычніка 1965 (60 гадоў) |
Месца пахавання | |
Партыя | |
Дзейнасць | палітык |
Узнагароды |
Іва́н Пятро́віч Тур (10 ліпеня 1905, Купянск, Харкаўская губерня — 24 кастрычніка 1965, Масква) — савецкі партыйны дзеяч.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Член УКП(б) з 1926 года. Скончыў Ваенную акадэмію матарызацыі і механізацыі РЧСА. З 1937 на партыйнай рабоце.
Пасля далучэння Заходняй Беларусі да СССР у Баранавічах, з верасня 1939 да 1940 — першы сакратар Баранавіцкага абласнога камітэта КП(б) Беларусі.
У 1940 — сакратар ЦК КП(б) Беларусі. У 1941—1942 сакратар Свярдлоўскага абласнога камітэта УКП(б). 1942—1944 — намеснік народнага камісара танкавай прамысловасці СССР па кадрам.
Пасля вызвалення Баранавічаў — з 8 ліпеня 1944 да 1946 — Першы сакратар Баранавіцкага абласнога камітэта КП(б) Беларусі. Падпісваў спісы на высылку польскіх асаднікаў і іх родных.
З ліпеня 1946 да снежня 1947 года — першы сакратар Гомельскага абласнога камітэта КП(б) Беларусі
З 1947 да 1949 — сакратар ЦК КП(Б) Беларусі па прамысловасці.
Пасля да кастрычніка 1957 — першы сакратар Велікалуцкага абласнога камітэта КПСС. З 25 лютага 1956 да 17 кастрычніка 1961 — кандыдат у члены ЦК КПСС. З кастрычніка 1957 да смерці 24 кастрычніка 1965 — намеснік дырэктара Навуковага Цэнтра біялагічных даследванняў Акадэміі навук СССР.
Пахаваны ў Маскве на Новадзявочых могілках — 6 вучастак 24 шэраг.
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Центральный комитет КПСС, ВКП(б), РКП(б), РСДРП(б) 1917—1991. Историко-биографический справочник. Составитель Горячев Ю. В., Москва,
- Советская историческая энциклопедия, тт. 1 — 16, Москва, 1961—1976
- Нарадзіліся 10 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1905 годзе
- Нарадзіліся ў Куп’янску
- Памерлі 24 кастрычніка
- Памерлі ў 1965 годзе
- Памерлі ў Маскве
- Пахаваныя на Новадзявочых могілках
- Члены КПСС
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
- Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
- Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
- Узнагароджаныя медалём «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Узнагароджаныя медалём «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Асобы
- Нарадзіліся ў Купянску
- Першыя сакратары Баранавіцкага абкама КП Беларусі
- Першыя сакратары Гомельскага абкама КП Беларусі
- Постаці Баранавічаў
- Нарадзіліся ў Харкаўскай вобласці
- Сакратары ЦК КПБ
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 2 склікання
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 3 склікання
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 4 склікання