Мікалай Пракопавіч Пакроўскі
Мікалай Пракопавіч Пакроўскі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Васіль Самуцін | ||||||
Пераемнік | Іван Клімаў | ||||||
|
|||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
9 мая 1909 |
||||||
Смерць |
4 жніўня 1976 (67 гадоў) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Партыя | УКП(б) (з 1931) | ||||||
Ваенная служба | |||||||
Прыналежнасць | СССР | ||||||
Званне |
|
||||||
Бітвы | |||||||
Узнагароды |
Мікала́й Прако́павіч Пакро́ўскі (26 красавіка (9 мая) 1909, с. Сарагожскае, Цвярская губерня — 4 жніўня 1976, Мінск) — савецкі партыйны і дзяржаўны дзеяч, у час Вялікай Айчыннай вайны камандзір партызанскага атрада «Беларусь», партызанскай брыгады «Беларусь», палкоўнік, Герой Савецкага Саюза (15.08.1944).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 9 мая 1909 года ў сяле Сарагожскае Лапацінскай воласці Весьягонскага павета Цвярской губерні ў сялянскай сям'і.
У перыяд з 1922 па 1927 год жыў і пачаў працоўную дзейнасць у горадзе Ленінградзе. У 1927—1929 гадах дапамагае арганізоўваць у Вышнім Валачке працоўную сельскую камуну, дзе становіцца сакратаром камсамольскай ячэйкі. У 1931 годзе ўступіў у члены УКП(б), вучыўся ў савецка-партыйнай школе ў Цверы, па заканчэння якой быў накіраваны па камсамольскай лініі ў Беларусь. У 1931 годзе абраны сакратаром Ушацкага райкама камсамола, а ў 1933 годзе — Добрушскага райкама камсамола. Затым працаваў у ЦК камсамола Беларусі. З 1939 года 1-ы сакратар Рудзенскага райкама КП Беларусі. У гэтым жа годзе скончыў два курсы Мінскага педінстытута.
З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны застаўся на акупаванай тэрыторыі і стварыў партызанскі атрад «Беларусь», які дзейнічаў на тэрыторыі Мінскай вобласці, у сакавіку — чэрвені 1943 года камандаваў партызанскай брыгадай «Беларусь». Партызанамі пад яго кіраўніцтвам быў зруйнаваны Дукорскі палац Оштарпаў.
Пасля вызвалення Беларусі (1944—1950) — першы сакратар Барысаўскага гаркама КП(б)Б, быў пераведзен на пасаду другога сакратара, а з ліпеня 1950 па 1952 год — першы сакратар Баранавіцкага абласнога камітэта КП(б)Б.
У 1953—1960 гады быў інспектарам ЦК КПБ, з 1960 па 1971 — загадчык 1-м аддзелам СМ БССР.
Памёр 4 жніўня 1976 года. Пахаваны на Усходніх могілках.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 15 жніўня 1944 года Мікалаю Пракопавічу Пакроўскаму прысвоена званне Героя Савецкага Саюза (медаль № 4048);
- ордэн Леніна;
- ордэн Чырвонага Сцяга;
- два ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга;
- медаль «Партызану Айчыннай вайны» 1-й ступені;
- медаль «Партызану Айчыннай вайны» 2-й ступені.
Памяць
[правіць | правіць зыходнік]- У памяць пра Героя ў родным сяле Сарагожскім у 2005 годзе была ўстаноўлена мемарыяльная дошка.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1988. — Т. 2 /Любов — Ящук/. — 863 с. — 100 000 экз. — ISBN 5-203-00536-2.
- Долгов И. А. Золотые звёзды калининцев. — М.: Московский рабочий, 1984. — Т. 2. — 383 с.
- Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1990. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]Мікалай Пракопавіч Пакроўскі на сайце «Героі краіны»
- Нарадзіліся 9 мая
- Нарадзіліся ў 1909 годзе
- Нарадзіліся ў Цвярской губерні
- Памерлі 4 жніўня
- Памерлі ў 1976 годзе
- Памерлі ў Мінску
- Пахаваныя на Усходніх могілках Мінска
- Асобы
- Палкоўнікі СССР
- Героі Савецкага Саюза
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
- Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
- Узнагароджаныя медалём «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Узнагароджаныя медалём «Дваццаць гадоў перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Узнагароджаныя медалём «Трыццаць гадоў перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Узнагароджаныя медалём «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Узнагароджаныя медалём «Ветэран працы»
- Узнагароджаныя медалём «50 гадоў Узброеных Сіл СССР»
- Першыя сакратары Баранавіцкага абкама КП Беларусі
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР
- Партызаны Вялікай Айчыннай вайны
- Члены КПСС
- Члены ЦК КПБ
- Другія сакратары Баранавіцкага абкама КП Беларусі
- Узнагароджаныя медалём «Партызану Айчыннай вайны»
- Першыя сакратары райкамаў КПБ
- Першыя сакратары Барысаўскага гаркама КПБ
- Нарадзіліся ў Цвярской вобласці
- Камандзіры партызанскіх злучэнняў, брыгад і атрадаў у гады Вялікай Айчыннай вайны