Васіль Кірылавіч Традзьякоўскі
Васіль Кірылавіч Традзьякоўскі | |
---|---|
руск.: Василий Кириллович Тредиаковский | |
![]() | |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 22 лютага (5 сакавіка) 1703[1][2][3] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 6 (17) жніўня 1769[4] (66 гадоў) ці 6 (17) жніўня 1768[2][3] (65 гадоў) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | Расійская імперыя |
Дзеці | Леў Васільевіч Традзьякоўскі[d] |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | паэт |
Гады творчасці | 1721 — цяп. час |
Мова твораў | руская |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
![]() |
Васіль Кірылавіч Традзьякоўскі (22 лютага (5 сакавіка) 1703, Астрахань — 6 жніўня 1769 года, Санкт-Пецярбург) — рускі вучоны і паэт XVIII стагоддзя.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся ў сям'і святара Кірылы Якаўлевіча Традзьякоўскага. Вучыўся ў школе манахаў-капуцынаў і павінен быў прыняць сан, але, па нявысветленых прычынах, ў 1723 уцёк у Маскву і паступіў у Славяна-грэка-лацінскую акадэмію. Тут ён напісаў першыя свае драмы «Язон» і «Ціт Веспасіянаў сын», а таксама «Элегію на смерць Пятра Вялікага» і «Песенку».
У 1726 годзе Традзьякоўскі, не закончыўшы курсу ў Акадэміі, адправіўся ў Галандыю і прабыў два гады ў Гаазе. У Парыжы, куды ён прыйшоў, ён вучыўся ў Сарбоне матэматычным і філасофскім навукам, слухаў багаслоўе, прымаў удзел у публічных дыспутах.
Вярнуўшыся ў 1730 годзе ў Расію, Традзьякоўскі выдаў пераклад рамана Поля Тальмана «Язда ў востраў кахання». Да перакладу прыкладаліся вершы самога Традзьякоўскага, на рускай, французскай мовах і латыні. Поспех кнізе забяспечыў сам змест кнігі: адлюстраванне пачуццяў вытанчанай любові, новых у той час для рускіх чытачоў. У той жа кнізе Традзьякоўскі змясціў прадмову, у якой упершыню выказаў думку аб ужыванні ў літаратурных творах рускай, а не царкоўнаславянскай мовы, як было да таго часу.
У 1732 прыняты на службу ў Пецярбургскую акадэмію навук. Акадэмік з 1745.
Зноскі
- ↑ а б в г Серман И. З. Тредиаковский // Краткая литературная энциклопедия — М.: Советская энциклопедия, 1962. — Т. 7.
- ↑ а б в Great Russian Encyclopedia — М.: Большая российская энциклопедия, 2004. Праверана 5 лістапада 2021.
- ↑ а б Encyclopædia Britannica Праверана 5 лістапада 2021.
- ↑ а б Евг. Ляцкий Тредьяковский, Василий Кириллович // Энциклопедический словарь — СПб.: Брокгауз — Ефрон, 1901. — Т. XXXIIIа. — С. 750–753.
- ↑ а б Тредиаковский Василий Кириллович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 26 лютага 2017.
- ↑ Серман И. З. Тредиаковский // Краткая литературная энциклопедия — М.: Советская энциклопедия, 1962. — Т. 7.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Нарадзіліся 5 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1703 годзе
- Нарадзіліся ў Астрахані
- Памерлі 17 жніўня
- Памерлі ў 1769 годзе
- Памерлі ў 1768 годзе
- Памерлі ў Санкт-Пецярбургу
- Пахаваныя на Смаленскіх праваслаўных могілках
- Выпускнікі Парыжскага ўніверсітэта
- Члены РАН
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Паэты Расіі
- Пісьменнікі Расіі XVIII стагоддзя
- Рускамоўныя пісьменнікі XVIII стагоддзя
- Правадзейныя члены Санкт-Пецярбургскай акадэміі навук
- Выпускнікі Славяна-грэка-лацінскай акадэміі
- Рускамоўныя паэты