Васіль Рыгоравіч Пічугоў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Васіль Рыгоравіч Пічугоў
Дата нараджэння 1912
Месца нараджэння
Дата смерці 11 кастрычніка 1943(1943-10-11)
Месца смерці
Месца пахавання
Прыналежнасць  СССР
Род войскаў пяхота
Гады службы 1943
Званне
Радавы
Радавы
Бітвы/войны Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і званні
Герой Савецкага Саюза
ордэн Леніна

Васіль Рыгоравіч Пічугоў (19121943) — чырвонаармеец Рабоча-сялянскай Чырвонай Арміі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1944).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Васіль Пічугоў нарадзіўся ў 1912 годзе ў вёсцы Пакіна (цяпер — Баеўскі раён Алтайскага краю). Пасля заканчэння сельскай школы працаваў у калгасе. У 1943 годзе Пічугоў быў прызваны на службу ў Рабоча-сялянскую Чырвоную Армію і накіраваны на фронт Вялікай Айчыннай вайны. Ваяваў стралком 467-га стралковага палка 81-й стралковай дывізіі 61-й арміі Цэнтральнага фронту. Вызначыўся падчас бітвы за Дняпро.

У ноч з 30 верасня на 1 кастрычніка 1943 года Пічугоў пераправіўся праз Дняпро у раёне вёскі Глушэц Лоеўскага раёна Гомельскай вобласці Беларускай ССР і прыняў актыўны ўдзел у баях за захоп і ўтрыманне плацдарма на яго заходнім беразе, адбіўшы 8 нямецкіх контратак і знішчыўшы вялікую колькасць салдат і афіцэраў праціўніка. 11 кастрычніка 1943 года Пічугоў загінуў у баі. Пахаваны ў вёсцы Дзяражычы Лоеўскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі.

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 15 студзеня 1944 года чырвонаармеец Васіль Пічугоў пасмяротна быў удастоены высокага звання Героя Савецкага Саюза[1]. Таксама пасмяротна быў узнагароджаны ордэнам Леніна.

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1988. — Т. 2 /Любов — Ящук/. — 863 с. — 100 000 экз. — ISBN 5-203-00536-2.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Васіль Рыгоравіч Пічугоў на сайце «Героі краіны»