Баеўскі раён

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Баеўскі раён
Краіна
Уваходзіць у
Адміністрацыйны цэнтр
Насельніцтва
  • 9 238 чал. (1 студзеня 2018)[5]
Плошча
  • 2 740 км²
Вышыня
над узроўнем мора
132 м
Баеўскі раён на карце
Часавы пояс UTC+7, OMST[3] і KRAT[3]
Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Баеўскі раён (руск.: Ба́евский райо́н) — адміністрацыйна-тэрытарыяльнае ўтварэнне (сельскі раён) і муніцыпальнае ўтварэнне (муніцыпальны раён) у Алтайскім краі. Адміністрацыйны цэнтр — сяло Баева, размешчанае за 230 км на захад ад Барнаула.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Раён размешчаны ў паўночна-заходняй частцы края. Мяжуе з Каменскім, Цюменцаўскім, Зав’ялаўскім, Благавешчанскім, Суецкім і Панкрушыхінскім раёнамі.

Рэльеф — слабахвалістая раўніна прыобскага лесастэпу. На тэрыторыі раёна размешчана больш за 130 азёр і натуральных вадаёмаў, у тым ліку Лена, Баева, Доўгае, Маставое, Чаротнае і інш. За 3 км ад сяла Баева знаходзіцца возера Салёнае. Працякаюць рэкі Кулунда, Праславуха, Чуман, Пайвёнак. З поўначы на поўдзень тэрыторыю раёна перасякае Кулундзінскі магістральны канал.

Глебы чарназёмныя, сустракаюцца саланчакі. У паўночнай частцы раёна бярозавыя калкі, ва ўсходняй — змяшаны лес, заходняя і паўднёвая — стэпавыя. Расце бяроза, асіна, таполя, хвоя, жоўтая акацыя, глог, шыпшына, каліна. Клімат кантынентальны. Сярэдняя тэмпература студзеня −18,7 °C, ліпеня +19,4 °C. Гадавая колькасць ападкаў 330 мм.

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]