Васіль Ульянавіч Протчанка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Васіль Ульянавіч Протчанка
Дата нараджэння 7 красавіка 1930(1930-04-07)
Месца нараджэння
Дата смерці 23 лютага 2002(2002-02-23) (71 год)
Грамадзянства
Месца працы
Навуковая ступень доктар філалагічных навук
Навуковае званне
Альма-матар
Узнагароды
медаль «Ветэран працы» медаль «За працоўныя заслугі» медаль Францыска Скарыны

Васіль Ульянавіч Протчанка (7 красавіка 1930, в. Зарэчча, Брагінскі раён, Гомельская вобласць — 23 лютага 2002) — беларускі вучоны ў галіне педагогікі і мовазнаўства, аўтар падручнікаў для агульнаадукацыйных і вышэйшых навучальных устаноў, метадычных дапаможнікаў для настаўнікаў, выдатнік асветы БССР (1977). Доктар філалагічных навук, прафесар.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Выпускнік Мазырскай педвучылішча, У 1959 годзе паступіў у аспірантуру Белдзяржуніверсітэта.

У жніўні 1949 года прызначаны загадчыкам і настаўнікам Катловіцкай пачатковай школы. У жніўні 1950 года прызначаны намеснікам дырэктара Брагінскага дзіцячага дома, потым дырэктарам Брагінскай сярэдняй школы № 1.

У 1965—1968 гадах працаваў дэканам філалагічнага факультэта Мазырскага педінстытута, кіраваў кабінетам беларускай мовы Мінскага абласнога інстытута ўдасканалення настаўнікаў. Працаваў у Нацыянальным інстытуце адукацыі, быў галоўным рэдактарам часопіса «Беларуская мова і літаратура».

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Аўтара шматлікіх навукова-метадычных прац па праблемах педагогікі і мовазнаўства добра вядома ў Беларусі і за яе межамі. Пра актыўную творчую дзейнасць даследчыка сведчаць больш за сто навуковых прац. Ім напісаны шматлікія артыкулы, вучэбныя праграмы па беларускай мове. Васіль Протчанка лічыў, што роднае слова адыгрывае выключную ролю ў станаўленні светапогляду маладых людзей, у фарміраванні іх духоўнасці.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Медалі Францыска Скарыны, «За працоўныя заслугі», «Ветэран працы».

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Шматаспектны аналіз пры вывучэнні сінтаксісу беларускай мовы : вучэб. дапаможнік для студэнтаў беларускіх аддзяленняў філалагіч.факультэтаў пед.ін-таў / Васіль Ульянавіч Протчанка. — Мінск : Вышэйшая школа, 1987. — 144 с.
  • Развіццё мовы малодшых школьнікаў : зборнік навуковых прац / пад рэд. В. У. Протчанкі (адказ.рэд.) і У. М. Вярбілы; М-ва асветы БССР, Навук.-даслед. ін-т педагогікі. — Мінск : НДіП, 1976. — 112 с.
  • Дыдактычны матэрыял па беларускай мове : 7 клас : дапаможнік для настаўніка / Васіль Ульянавіч Протчанка. — Мінск : Народная асвета, 1986. — 125 с.
  • Дыдактычны матэрыял па беларускай мове для 4 класа школ з рускай мовай навучання / Васіль Ульянавіч Протчанка, Георгій Андрэевіч Ткацэвіч. — Мінск : Народная асвета, 1980.
  • Беларуская мова : вучэб.дапаможнік для 10 класа агульнаадукацыйных устаноў / Васіль Ульянавіч Протчанка, В. П. Протчанка. — Мінск : НІА, 2006. — 256 с.
  • Вывучэнне сінтаксісу ў школе : словазлучэнне, просты сказ / Васіль Ульянавіч Протчанка. — Мінск : Народная асвета, 1984. — 140 с.
  • Вывучэнне сінтаксісу ў школе : складаны сказ / Васіль Ульянавіч Протчанка. — Мінск : Народная асвета, 1989. — 127 с.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская мова : энцыклапедыя. — Мінск, 1994. — С. 431.
  • Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2001. — Т. 13. — С. 42.
  • Культура Беларусі : энцыклапедыя : [у 6 т.]. — Мінск, 2015. — Т. 6. — С. 219—220.
  • Окрыленные словом = Акрыленые словам = Inspired by word : к 80-летию филологического факультета БГУ / Белорусский государственный университет; [редколлегия: З. И. Бадевич и др.]. — Минск, 2019. — С. 90.
  • Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. — Минск, 2013. — Т. 3, кн. 2 : Гомельская область. — С. 236—237.
  • Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2008. — Т. 6. — С. 305.
  • Роднае слова. — 2015. — № 4. — С. 62-63.


Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]