Катловіца

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Вёска
Катловіца
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першае згадванне
Насельніцтва
105 чалавек (2004)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2344
Аўтамабільны код
3
Катловіца на карце Беларусі ±
Катловіца (Беларусь)
Катловіца
Катловіца (Гомельская вобласць)
Катловіца

Катло́віца[1] (трансліт.: Katlovica, руск.: Котловица) — вёска ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Малейкаўскага сельсавета.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Размяшчэнне[правіць | правіць зыходнік]

У 10 км на ўсход ад Брагіна, 34 км ад чыгуначнай станцыі Хойнікі (на галінцы Васілевічы — Хойнікі ад лініі Калінкавічы — Гомель), 124 км ад Гомеля.

Водная сістэма[правіць | правіць зыходнік]

На поўдні і захадзе меліярацыйныя каналы.

Транспартная сістэма[правіць | правіць зыходнік]

Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтадарозе, якая злучае Брагін з аўтадарогай Рэчыца-Лоеў.

Планоўка складаецца з прасталінейнай шыротной вуліцы, забудаванай двухбакова, драўлянымі хатамі сядзібнага тыпу.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Па пісьмовых крыніцах вядомая з XVI стагоддзя, як вёска ў валоданні князя Вішнявецкага, а ва 2-й палове XVII стагоддзя — Каняцпольскіх. Пасля 2-га раздзела Рэчы Паспалітай (1793 год) у складзе Расійскай імперыі. Паводле перапісу 1897 года ў Брагінскай воласці Рэчыцкага павета Мінскай губерні. У 1931 годзе арганізаваны калгас. Паводле перапісу 1959 года ў складзе калгаса «Пераможца» (цэнтр — вёска Малейкі), быў клуб.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Колькасць[правіць | правіць зыходнік]

  • 2004 год — 53 гаспадаркі, 105 жыхароў.

Дынаміка[правіць | правіць зыходнік]

  • 1850 год — 19 двароў.
  • 1897 год — 28 двароў, 205 жыхароў (паводле перапісу).
  • 1908 год — 33 двары, 274 жыхара.
  • 1930 год — 55 двароў, 322 жыхара.
  • 1959 год — 519 жыхароў (паводле перапісу).
  • 2004 год — 53 гаспадаркі, 105 жыхароў.
  • 2006 год (01.01.2006) — 53 гаспадаркі, 101 чалавек, з якіх 1 ва ўзросце да 16 гадоў, 40 — у працаздольным і 60 — старэйшым за працаздольны.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: Белэн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]