Васіль Фёдаравіч Праскураў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Васіль Фёдаравіч Праскураў
Praskurau1.jpg
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння: 25 жніўня 1926(1926-08-25)
Месца нараджэння:
Дата смерці: 22 мая 1987(1987-05-22) (60 гадоў)
Месца смерці:
Альма-матар:
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці: публіцыст, літаратуразнавец, пісьменнік

Васіль Фёдаравіч Праскураў (25 жніўня 1926, в. Негаціна, Дубровенскі раён, Віцебская вобласць — 22 мая 1987, Ганцавічы, Брэсцкая вобласць) — беларускі пісьменнік, публіцыст. Заслужаны дзеяч культуры Беларусі (1968).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны скончыў Сваташыцкую няпоўную сярэднюю школу. У 1945 прызваны ў Савецкую Армію. Да 1950 служыў карэспандэнтам армейскай газеты «За честь Родины» ў Аўстрыі, Венгрыі і Германіі. У 1950—1958 — старшыня Ганцавіцкага райспажыўсаюза, экстэрнам скончыў Брэсцкую гандлёва-кааператыўную школу. У 1964 завочна скончыў факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя У. І. Леніна. У 1958—1962 — працаваў у ляхавіцкай раённай газеце «Будаўнік камунізму», з 1966 — рэдактар газеты «Савецкае Палессе». Член Саюза пісьменнікаў СССР (1987). Узнагароджаны медалямі. Заслужаны дзеяч культуры БССР (1968). Першы літаратурна-крытычны артыкул апублікаваў у 1950. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР імя П. М. Лепяшынскага (1986) за кнігу «Пакланіся зямлі-карміцельцы». У горадзе Ганцавічы на доме, дзе ён жыў, і на будынку рэдакцыі, у якой працаваў, у яго гонар устаноўлены мемарыяльныя дошкі. Яго імя носяць цэнтральная раённая бібліятэка і вуліца, на якой ён жыў.

Да святкавання 90-годдзя з дня нараджэння на сайце УК «Ганцавіцкі раённы краязнаўчы музей» створана віртуальная выстаўка Васіль Праскураў. «На зямлі сярод людзей».

Творы[правіць | правіць зыходнік]

Аўтар кніг публіцыстыкі «Святая сівізна» (1966), «Трое з-за Лані» (1967), «Людзі-суседзі» (1974), «Пакажы чалавеку дарогу» (1979), «Пакланіся зямлі-карміцельцы» (1982), «Чорны хлеб» (1984).

Літартура[правіць | правіць зыходнік]

  • Праскураў Васіль Фёдаравіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал. Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мн., 2001. — Т. 13. — С. 17-18.