Вацлаў Аношка
Вацлаў Аношка | |
---|---|
Дата нараджэння | 1899 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 18 лютага 1966 |
Месца смерці | |
Веравызнанне | Каталіцкая Царква |
Вацлаў Ано́шка (1899, в. Паплаўшчызна, цяпер Магілёўскі раён — 18 лютага 1966) — каталіцкі святар, дзеяч беларускага хрысціянскага руху.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў заможнай сям'і. Бацька — Якуб Пятровіч Аношка (нар. 1873, расстраляны ў Мінску ў 1938 г.), маці — Камілія Язафатаўна Аношка (нар. 1875). Атрымаў гімназічную адукацыю. Вучыўся ў Мінскай духоўнай каталіцкай семінарыі пасля эвакуацыі яе ў Кельцы. Пасвячоны ў святары 1.11.1924 года.
Душпастырскую працу распачаў на пасадзе вікарыя ў мястэчку Ляхавічы Баранавіцкага павета. Ёсць падставы меркаваць, што ў 2-й палове 1920-х г. стаў святаром грэка-каталіцкага абраду: у 1926 г. быў прызначаны пробашчам уніяцкай парафіі ў мясцовасці Альпень каля Давыд-Гарадка. У перадваенныя гады пераведзены на парафію ў Дзяляцічы (1935), дзе знаходзіўся да 1944 г. Паводле сведчанняў П. Татарыновіча з'яўляўся сябрам экзархальнай Рады Беларускага Экзархата пад кіраўніцтвам біскупа А. Неманцэвіча. Прыхільнік Беларускай хрысціянскай дэмакратыі. Выступаў за беларусізацыю нацыянальна-рэлігійнага жыцця на заходнебеларускіх абшарах. У душпастырскай дзейнасці звяртаўся да вернікаў на беларускай мове, пракламаваў ідэю уніяцтва. Пад канец Другой сусветнай вайны апынуўся ў Польшчы. Працаваў капеланам у кляштары сясцёр-манахінь «Rodziny Maryi».
Пахаваны на могілках каля Раберціна (Польшча).
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларускія рэлігійныя дзеячы XX ст.: Жыццярысы, мартыралогія, успаміны. / Уклад. Ю. Гарбінскі. — Мн.-Мюнхен: Беларускі кнігазбор, 1999. — ISBN 985-6318-65-3