Заводскаслабодскі сельсавет
Заводскаслабодскі сельсавет | |
Краіна | Беларусь |
---|---|
Уваходзіць у | Магілёўскі раён |
Уключае | 27 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | аграгарадок Завадская Слабада |
Старшыня сельсавета | Слабковіч Ірына Леанідаўна |
Кіраўнік спраў | Роўская Надзея Міхайлаўна |
Афіцыйныя мовы | беларуская/руская |
Насельніцтва (2009) | 1 218 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Тэлефонны код | +375 212 |
Код аўтам. нумароў | 6 |
Афіцыйны сайт | |
Тэлефоны сельсавета | 21 36 35, 21 37 41 |
Заво́дзкаслабо́дзкі — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Магілёўскага раёна Магілёўскай вобласці.
Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок Завадская Слабада.
Насельніцтва, жыхароў: 1218 (2009 г.)[1].
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
20 жніўня 1924 года ў Магілёўскім раёне былі ўтвораны 19 сельсаветаў, у тым ліку Дасовіцкі сельсавет.
21 ліпеня 1956 года Дасовіцкі сельсавет перайменаваны ў Хонаўскі сельсавет.
22 ліпеня 1960 года скасаваны Хонаўскі сельсавет, утвораны Бокатаўскі сельсавет.
04 чэрвеня 1965 года Бокатаўскі сельсавет перайменаваны ў Хонаўскі сельсавет.
06 красавіка 1973 года Хонаўскі сельсавет перайменаваны ў Заводскаслабодскі сельсавет.
Пад час Другой сусветнай вайны з ліпеня 1941 г. да чэрвеня 1944 г. акупіраваны нямецкімі войскамі.
Склад[правіць | правіць зыходнік]
У склад сельсавета ўваходзіць 27 населеных пунктаў (2009 г.):
Населены пункт | Статус | Насельніцтва, 2007 | Гаспадаркі, 2007 | Насельніцтва, 2009[1] |
---|---|---|---|---|
Батунь | вёска | 35 | 17 | 33 |
Бокатаўка | вёска | 10 | 8 | 8 |
Будоўля | вёска | 30 | 18 | 32 |
Бярозавы | пасёлак | 5 | 2 | 8 |
Вялікае Хонава | вёска | 75 | 37 | 53 |
Дасовічы | вёска | 30 | 21 | 26 |
Дзядкі | вёска | 5 | 5 | 8 |
Дубраўка | вёска | 4 | 3 | 4 |
Жабін | пасёлак | 2 | 2 | 2 |
Забалацце | вёска | 13 | 12 | 9 |
Завадская Слабада | аграгарадок | 581 | 189 | 525 |
Зялёны | пасёлак | 3 | 3 | 2 |
Каменка | вёска | 12 | 9 | 4 |
Коцні | вёска | 59 | 25 | 49 |
Маліннік | вёска | 17 | 9 | 11 |
Малое Хонава | вёска | 35 | 15 | 28 |
Незаўка | вёска | 31 | 24 | 31 |
Новая Культура | вёска | 0 | 0 | 2 |
Падброддзе | вёска | 11 | 8 | 14 |
Падбярэззе | вёска | 7 | 5 | 3 |
Палявы | пасёлак | 14 | 5 | 7 |
Паплаўшчына | вёска | 32 | 21 | 37 |
Пярсцілы | вёска | 3 | 2 | 15 |
Рэпішча | вёска | 378 | 138 | 279 |
Сініншчына | вёска | 7 | 3 | 8 |
Старына | вёска | 6 | 4 | 5 |
Чарнабель | вёска | 20 | 7 | 15 |
Гарадок | вёска | 2 | 1 | - |
Загрэззе | вёска | 4 | 3 | - |
Скасаваныя населеныя пункты на тэрыторыі сельсавета:
Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]
- Сяргей Трыфанавіч Сотнікаў (1920 — 2000) — санінструктар 433-га стралковага палка, малодшы сяржант, поўны кавалер ордэна Славы, нарадзіўся ў вёсцы Батунь.
Табулатура[правіць | правіць зыходнік]
- Административно-территориальное устройство БССР: Справочник: В 2-х т. Т.2: (1944–1980 гг.)/Гл. арх. упр. при Совете Министров БССР, Ин-т философии и права АН БССР; Сост. Гриневич С. Д. и др. – Мн.: Беларусь, 1987.–283 с. ББК 67.99(2Б)Оя2. С. 90
- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.6. Кн.2. Магілёўская вобласць / рэдкал.: Т. У. Бялова (дырэктар) і інш. – Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2009. –592 с.: іл. ISBN 978-985-11-0440-2.
Зноскі
|
|