Вебер, адзінка вымярэння

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці

Ве́бер (абазначэнне: Вб, Wb) — адзінка вымярэння магнітнага патоку ў сістэме СІ.

Па азначэнню, змяненне магнітнага патоку праз замкнёны контур з хуткасцю адзін вебер за секунду наводзіць у гэтым контуры ЭРС, роўную аднаму вольту (гл. Закон Фарадэя). Праз іншыя адзінкі вымярэння СІ вебер выражаецца наступным чынам:

Вб = В·с = кг·м2·с-2·А-1

Адзінка названа ў гонар нямецкага навукоўца Вільгельма Эдуарда Вебера.

Кратныя і дзельныя адзінкі[правіць | правіць зыходнік]

Дзесятковыя кратныя і дзельныя адзінкі ўтвораюць з дапамогай стандартных прыставак СІ.

Кратныя Дробныя
парадак назва абазначэнне парадак назва абазначэнне
101 Вб дэкавебер даВб daWb 10−1 Вб дэцывебер дВб dWb
10² Вб гектавебер гВб hWb 10−2 Вб сантывебер сВб cWb
10³ Вб кілавебер кВб kWb 10−3 Вб мілівебер мВб mWb
106 Вб мегавебер МВб MWb 10−6 Вб мікравебер мкВб µWb
109 Вб гігавебер ГВб GWb 10−9 Вб нанавебер нВб nWb
1012 Вб тэравебер ТВб TWb 10−12 Вб пікавебер пВб pWb
1015 Вб петавебер ПВб PWb 10−15 Вб фемтавебер фВб fWb
1018 Вб экзавебер ЭВб EWb 10−18 Вб атавебер аВб aWb
1021 Вб зетавебер ЗВб ZWb 10−21 Вб зептавебер зВб zWb
1024 Вб ётавебер ІВб YWb 10−24 Вб ёктавебер іВб yWb