Сіменс (адзінка вымярэння)
Jump to navigation
Jump to search
Сіменс (пазначэнне: См, S) — адзінка вымярэння электраправоднасці ў Міжнароднай сістэме адзінак (СІ). Названа ў гонар нямецкага інжынера, вынаходніка і прадпрымальніка Вернера фон Сіменса (ням.: Werner von Siemens).
1 См роўны электраправоднасці часткі электрычнага ланцуга з супраціўленнем 1 Ом.
У XIX ст. пад назвай Cіменс была вядома адзінка электрычнага супраціўлення, роўная супраціўленню слупка ртуці даўжынёй 1 метр з плошчай сячэння 1 мм² пры тэмпературы 0 °C[1].
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 386. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0238-5 (Т. 14).
- Болсун А. Н. Краткий словарь физических терминов / Сост. А. И. Болсун. — Мн.: Вышэйшая школа, 1979. — С. 314. — 416 с. — 30 000 экз.(руск.)