Веліжжэ (возера, на ўсход ад Петрыкава)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Веліжжэ
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 115,2[1] м
Даўжыня 1,65 км
Шырыня 0,15 км
Плошча 0,23 км²
Даўжыня берагавой лініі 3,3 км
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Гомельская вобласць
Веліжжэ (Беларусь)
Веліжжэ
Веліжжэ
Веліжжэ (Гомельская вобласць)
Веліжжэ
Веліжжэ
Map

Веліжжэ́[2], Веліж’я — возера ў Беларусі, у Петрыкаўскім раёне Гомельскай вобласці, у пойме ракі Прыпяць, за 11 км на ўсход ад горада Петрыкаў, на паўночны ўсход ад вёскі Вялаўск.

Плошча паверхні 0,23 км², даўжыня 1,65 км, найбольшая шырыня 150 м. Даўжыня берагавой лініі 3,3 км. Катлавіна возера старычнага тыпу. Схілы катлавіны вышынёй да 2 метраў, пясчаныя, пад хмызняком. Берагавая лінія слаба звілістая. Берагі пераважна нізкія. Усходні бераг забалочаны[2]. Злучана ручаём з ракой Скалодзіна, пратокай — з возерам Клетка.

Зноскі

  1. Ліст карты N-35-142. Выданне 1975 года. (руск.)
  2. а б ЭПБ 1986.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]