Скалодзіна
Скалодзіна | |
---|---|
Характарыстыка | |
Даўжыня | 42 км |
Плошча басейна | 275 км² |
Басейн | Дняпро |
Басейн рэк | Чорнае мора |
Расход вады | 1,1 м³/с (у вусці) |
Вадацёк | |
Выток | |
· Месцазнаходжанне | каля вёскі Зялёны Мох |
· Вышыня | каля 120[1] м |
· Каардынаты | 51°55′31,10″ пн. ш. 28°43′13,10″ у. д.HGЯO |
Вусце | рака Прыпяць |
· Месцазнаходжанне | каля вёскі Шастовічы |
· Каардынаты | 52°06′02,20″ пн. ш. 28°39′55″ у. д.HGЯO |
Ухіл ракі | 0,78 м/км |
Размяшчэнне | |
Краіна | ![]() |
Рэгіён | Гомельская вобласць |
Раён | Мазырскі раён, Петрыкаўскі раён |
Скало́дзіна, Скало́дзінка — рака ў Мазырскім і Петрыкаўскім раёнах Гомельскай вобласці, правы прыток ракі Прыпяць (басейн Дняпра).
Даўжыня ракі 42 км. Плошча вадазбору 275 км². Расход вады ў вусці 1,1 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,78 м/км.
Асноўныя прытокі — рэкі Любіна і Крапіўная (праваруч).
Агульныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]
Пачынаецца каля паўднёвай ускраіны вёскі Зялёны Мох Мазырскага раёна, цячэ раўнінай Мазырскае Палессе, праз возера Глініцкае (у нізкай плыні). Упадае ў старарэчча на абалоне Прыпяці каля вёскі Шастовічы Петрыкаўскага раёна.
Даліна пераважна невыразная, зліваецца з навакольнай мясцовасцю, месцамі трапецападобная, шырыня 0,3—1,2 км. Абалона перарывістая, на асобных дзялянках чаргуецца па берагах, вузкая (0,1—0,2 км), у нізкай плыні зліваецца з абалонай Прыпяці. Рэчышча звілістае і слабазвілістае; шырыня ракі 5—7 м, ніжэй за возера Глініцкае месцамі больш за 11 м.
Найвышэйшы ўзровень вады ў канцы сакавіка, найбольшае перавышэнне (у сярэдняй плыні) над найніжэйшай межанню — 2,1 м. Замярзае ў пачатку снежня, крыгалом у сярэдзіне сакавіка. Веснавы ледаход 2 дні[2].
Каля ракі населеныя пункты Зялёны Мох, Крушнікі, Камень, Скалодзін, Глініца[1].
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Гомельская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2011. — С. 23. — 68 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-107-5.(руск.)
- ↑ Блакiтная кнiга Беларусi: энцыкл. / Рэдкал.: Н. А. Дзiсько i iнш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 433. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0238-5 (Т. 14).
- Блакiтная кнiга Беларусi: энцыкл. / Рэдкал.: Н. А. Дзiсько i iнш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с.
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Гомельская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2011. — С. 23. — 68 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-107-5.(руск.)