Венро

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Венро
Wenro-Territorium um 1630.png
Карта зямель венро ў XVII ст.
Агульная колькасць 1200 - 2000 (пачатак XVII ст.)
Рэгіёны пражывання Вялікія азёры
Мова венро
Рэлігія анімізм
Блізкія этнічныя групы іракезы, ваяндот, нейтраль, эры, петунь, саскуэханцы

Венро́ (фр.: Wenros; меркаваная саманазва: Awěñro'roñ'non, літаральна "людзі балот" або "людзі нафтавай пены")  — індзейскі народ Паўночнай Амерыкі, што насяляў у XVII ст. землі на поўдзень ад возера Антарыа, на паўночным захадзе сучаснага штата Нью-Ёрк. Межаваў з іракезамі, эры і нейтраль.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У першай палове XVII ст. венро займалі адносна невялікую тэрыторыю на поўдзень ад возера Антарыа. Гэта быў адносна малы народ, які ўключаў каля 1200 - 2000 чалавек, меў некалькі вёсак і традыцыйна знаходзіўся ў саюзных адносінах з нейтраль. Да 1639 г. не мелі кантактаў з еўрапейцамі. Пісьмовыя сведчанні захаваліся дзякуючы французскім езуітам, што займаліся місіянерскай дзейнасцю сярод гуронаў.

Па невядомых прычынах у 1639 г. саюз паміж нейтраль і венро быў разарваны. Магчымай прычынай была эпідэмія. Разрыў саюза выклікаў напад з боку іракезаў. Каля 600 уцекачоў перайшлі на бок гуронаў. Большасць венро ўцяклі да нейтраль і працягвалі барацьбу з захопнікамі да 1643 г.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]