Эры (народ)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Эры
Cat-Nation.png
Карта рассялення ў XVII ст.
Агульная колькасць
Рэгіёны пражывання Вялікія азёры
Мова эры
Рэлігія анімізм
Блізкія этнічныя групы гуроны, тыанантаты, нейтраль, венро

Э́ры (фр.: Ériés, Nation du Chat) — індзейскі народ, які ў XVII ст. насяляў рэгіён на поўдзень ад азёр Эры і Антарыа.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Першая пісьмовая ўзгадка пра эры з'явілася ў рапартах французскіх вандроўнікаў, якія сутыкнуліся з прадстаўнікамі гэтага народа ў 1615 г. каля Ніягарскага вадаспада. Назва паходзіць ад іракезскага наймення Erielhonan ("доўгі хвост"). Гуроны называлі эры словам Yenresh ("кугуары"). У французскіх дакументах таксама вядомы як Nation du Chat ("нацыя ката").

Мяркуюць, што эры складалі канфедэрацыю некалькіх плямён. Размаўлялі на мове, блізкай да мовы гуронаў. Займаліся земляробствам і паляваннем. Жылі ў 19 вёсках. Французы ацэньвалі агульную колькасць эры ад 4000 да 15000 чалавек. Іракезы лічылі эры вялікімі воінамі, апавядалі, быццам бы тыя выкарыстоўвалі супраць іх атручаныя стрэлы.

Эры не мелі прамых гандлёвых зносін з французскімі, галандскімі або шведскімі каланістамі, а таму амаль не карысталіся агнястрэльнай зброяй. У 1635 г. яны пацярпелі паражэнне ад алганкінаў. У 1651 г. яны прынялі бежанцаў нейтраль і гуронаў, што ратаваліся ад іракезаў, аднак ператварылі іх у рабоў. Іракезы запатрабавалі выдаць ім бежанцаў. Адмова эры прывяла да доўгіх перамоў. У 1653 г. адзін з прадстаўнікоў міратворчай дэлегацыі эры забіў правадыра сенека, пасля чаго разгарнулася вайна 1654 - 1656 гг., у якой эры былі пераможаны іракезамі.

Французскія картографы працягвалі паказваць эры на сваіх картах да 1670 г., пакуль падчас экспедыцыі не было высветлена, што іх землі назаўсёды пакінутыя. У XVIII ст. іх занялі гуроны.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]