Вера Міхайлаўна Малькова
Вера Міхайлаўна Малькова | |
---|---|
Дата нараджэння | 18 сакавіка 1903 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 19 мая 1964 (61 год) |
Месца смерці | |
Краіна | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | оперная спявачка |
Пеўчы голас | лірычнае сапрана[d] |
Узнагароды |
Вера Міхайлаўна Малькова (18 сакавіка 1903, г. Тэлаві, цяпер Грузія — 19 мая 1964) — беларуская спявачка (лірычнае сапрана). Народны артыст БССР (1949).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыла ў 1933 годзе Тбіліскую кансерваторыю. З 1933 года ў Грузінскім тэатры оперы і балета. З 1937 года салістка Дзяржаўнага тэатра оперы і балета Беларусі. У 1953—1959 гадах мастацкі кіраўнік Белдзяржэстрады.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Валодала высокім вакальным майстэрствам, прыгожым мяккім голасам цёплага тэмбру. Стварыла шэраг паэтычных вобразаў у нацыянальным рэпертуары: Марфачка («Алеся» Я. Цікоцкага), Надзейка («Кветка шчасця» А. Туранкова), Вольга («Кастусь Каліноўскі» Дз. Лукаса), у творах рускай і замежнай класікі — Таццяна («Яўген Анегін» П. Чайкоўскага), Марфа («Царская нявеста » М. Рымскага-Корсакава), Мажэнка («Прададзеная нявеста » Б. Сметаны), Мікаэла («Кармэн» Ж. Бізэ), Маргарыта («Фаўст» Ш. Гуно), Чыа-Чыа-сан («Чыа-Чыа-сан » Дж. Пучыні), Неда («Паяцы » Р. Леанкавала), сучасных кампазітараў (Наталля ў «Ціхім Доне» I. Дзяржынскага).
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Жураўлёў Дз. М. Малькова Вера Міхайлаўна // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10. — С. 45. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0169-9 (т. 10).
- Жураўлёў Дз. Вера Малькова // Слова пра майстроў сцэны. — Мн., 1967.
- Малько́ва Вера Міхайлаўна // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 461. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
- Театральная энциклопедия. Том 3. / Глав. ред. П. А. Марков — М.: Советская энциклопедия, 1964. — 1086 стр. с илл., 7 л. илл. (руск.)
- Нарадзіліся 18 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1903 годзе
- Нарадзіліся ў Тэлаві
- Памерлі 19 мая
- Памерлі ў 1964 годзе
- Памерлі ў Мінску
- Выпускнікі Тбіліскай кансерваторыі
- Постаці Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь
- Народныя артысты Беларускай ССР
- Асобы
- Музыканты паводле алфавіта
- Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, якія не маюць старонак цёзак па прозвішчы
- Сапрана
- Оперныя спевакі і спявачкі СССР
- Оперныя спевакі і спявачкі Беларусі