Вера Раманаўна Лінкевіч
Вера Раманаўна Лінкевіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 6 ліпеня 1924 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | красавік 2008 (83 гады) |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | вучоная, урач |
Навуковая сфера | акушэрства[d] і гінекалогія |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар медыцынскіх навук |
Навуковае званне | |
Альма-матар |
|
Вера Раманаўна Лінке́віч[1] (6 ліпеня 1924, Юркевічы, Жыткавіцкі раён, Гомельская вобласць — красавік 2008[2]) — беларускі акушэр-гінеколаг, доктар медыцынскіх навук, прафесар.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У 1940 годзе скончыла сярэднюю школу, а ў 1948 годзе — лячэбны факультэт Мінскага медыцынскага інстытута.
З 1948 па 1950 гады працавала раённым акушэр-гінеколагам у Пліскай цэнтральнай раённай бальніцы, у 1951—1954 гадах — ардынатар акушэрска-гінекалагічнага аддзялення Полацкай абласной бальніцы імя У. І. Леніна.
З 1954 па 1956 гады — клінічны ардынатар на кафедры акушэрства і гінекалогіі Кішынёўскага медыцынскага інстытута, з 1956 па 1959 год аспірантура, пасля яе заканчэння па 1963 г. працавала асістэнтам той жа кафедры.
У 1962 годзе В. Р. Лінкевіч прысуджана вучоная ступень кандыдата медыцынскіх навук. Тэма кандыдацкай дысертацыі «Развіццё інервацыі жаночых вонкавых палавых органаў».
З 1963 па 1971 гады працавала асістэнтам, затым дацэнтам 1-й кафедры акушэрства і гінекалогіі Беларускага дзяржаўнага інстытута ўдасканалення ўрачоў (БелДІУУ).
У 1971 годзе прысуджана вучоная ступень доктара медыцынскіх навук па дысертацыі «Матэрыялы аб развіцці органаў малога таза жанчыны, развіццё іх інервацыі і значэнне для клінікі».
З 1971 па 1990 гады загадвала 1-й кафедрай акушэрства і гінекалогіі БелДІУУ. У 1972 годзе прысвоена вучонае званне прафесара.
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Вынікі навуковых даследаванняў В. Р. Лінкевіч атрымалі шырокае прызнанне не толькі ў Беларусі, але і за мяжой. Матэрыялы кандыдацкай і доктарскай дысертацый, прысвечаных эмбрыялогіі палавых органаў і іх інервацыі, дазволілі абгрунтаваць метады пара- і прэсакральнага ўвядзення лекавых рэчываў з мэтай абязбольвання і паскарэнні родаў, а таксама лячэння запаленчых захворванняў жаночых палавых органаў.
Апублікавала 180 навуковых прац, 2 практычныя кіраўніцтвы для ўрачоў па акушэрстве і гінекалогіі (у сааўтарстве), 5 рацыяналізатарскіх прапаноў. Падрыхтавала 7 кандыдатаў навук.
Зноскі
- ↑ БелЭн 1999.
- ↑ Лінкевіч Вера Раманаўна на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Лінкевіч Вера Раманаўна // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — С. 270. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Линкевич, Вера Романовна (доктор медицинских наук; род. 1924)(недаступная спасылка) (руск.) // Нацыянальная бібліятэка Беларусі
- Линкевич Верара Романовна (к 80-летию со дня рождения) (руск.) // Сайт Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта
- Нарадзіліся 6 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1924 годзе
- Нарадзіліся ў Жыткавіцкім раёне
- Памерлі ў 2008 годзе
- Выкладчыкі Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі
- Дактары медыцынскіх навук
- Прафесары
- Выпускнікі лячэбнага факультэта БДМУ
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Акушэры СССР
- Акушэры Беларусі
- Гінеколагі СССР
- Гінеколагі Беларусі