Юркевіцкі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Юркевіцкі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Жыткавіцкі раён
Уключае 8 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Юркевічы
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Насельніцтва (2009) 949
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 3

Юрке́віцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — вёска Юркевічы.

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Жыткавіцкага раёна Мазырскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Жыткавіцкім раёне БССР. З 21 чэрвеня 1935 года ў Жыткавіцкім раёне Мазырскай акругі, з 20 лютага 1938 года — Палескай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Гомельскай вобласці. 26 верасня 1968 года ў склад Мілевіцкага сельсавета перададзены вёскі Новыя Залюцічы і Новыя Мілевічы[1], 26 сакавіка 1987 года — у склад Ленінскага сельсавета вёскі Наваленін і Сукачы[2]. 26 верасня 2006 года ў склад сельсавета з Людзяневіцкага сельсавета перададзены вёскі Лагвошчы, Падвосце, Пясчанікі[3].

Паводле перапісу 2009 года насельніцтва сельсавета складае 949 чалавек[4], з іх 95,8 % — беларусы[5].

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 26 верасня 1968 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1968, № 29 (1223).
  2. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 26 сакавіка 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901).
  3. Решение Гомельского областного Совета депутатов от 26 сентября 2006 г. № 295 Об изменении административно-территориального устройства районов Гомельской области Архівавана 12 ліпеня 2021.
  4. Насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019. (руск.)
  5. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012.— 172 с.