Вобласць цывільнага кіравання

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Германскі рэйх у 1941 годзе: вобласці цывільнага кіравання вылучаны колерамі

Вобласць цывільнага кіравання (ням.: CdZ-Gebiet, вытворнае ад Chef der Zivilverwaltung — кіраўнік цывільнай адміністрацыі) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на тэрыторыях, акупаваных Трэцім рэйхам у час Другой сусветнай вайны. Тэрыторыі, на якіх пасля акупацыі замест ваеннай адміністрацыі паступова ўводзілася нямецкая цывільная адміністрацыя, прызначаліся для поўнай германізацыі і наступнага далучэння да Трэцяга рэйха.

Усяго ў выніку вайны былі створаны наступныя вобласці цывільнага кіравання:

На чале гэтых адміністрацыйных адзінак стаяў кіраўнік цывільнай адміністрацыі (ням.: Chef der Zivilverwaltung).

Нягледзячы на тое, што на тэрыторыях нямецкага цывільнага кіравання прымянялася нямецкае права, яны афіцыйна не былі анексаваны і ўключаны ў склад Трэцяга рэйха[крыніца не пазначана 1569 дзён]. Аднак яны, у адрозненне ад Пратэктарата, Генерал-губернатарства і іншых акупаваных тэрыторый, не лічыліся замежжам[крыніца не пазначана 1569 дзён].