Ілгайцы (возера)

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Возера Ілгайцы)
Jump to navigation Jump to search
Ілгайцы
Каардынаты: 55°34′18,29″ пн. ш. 26°47′21,44″ у. д.HGЯO
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Даўжыня 2,02 км
Шырыня 0,45 км
Плошча 0,45 км²
Аб'ём 0,00272 км³
Даўжыня берагавой лініі 5,99 км
Найбольшая глыбіня 20,2 м
Сярэдняя глыбіня 6 м
Салёнасць да 0,22 ‰
Празрыстасць 3,1 м
Плошча вадазбору 4,4 км²
Ілгайцы (Беларусь)
Ілгайцы
Ілгайцы
Ілгайцы (Віцебская вобласць)
Ілгайцы
Ілгайцы

Ілга́йцы, таксама Ілгайцавозера ў Браслаўскім раёне Віцебскай вобласці, у басейне ракі Дрысвята, за 17 км на паўднёвы захад ад Браслава, каля вёскі Ілгайцы.

Плошча паверхні 0,45 км², даўжыня 2,02 км, найбольшая шырыня 450 м, даўжыня берагавой лініі 5,99[1] км. Найбольшая глыбіня 20,2[1] м, сярэдняя 6 м. Аб'ём вады ў возеры 2,72 млн. м³. Плошча вадазбору 4,4 км².

Катлавіна возера складанага тыпу, моцна выцягнутая ў напрамку з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Схілы катлавіны вышынёй 5—8 м (на поўначы 2—5 м), у ніжняй частцы параслі хмызняком, у верхняй — разараныя. Берагавая лінія звілістая. Берагі зліваюцца са схіламі катлавіны, у залівах нізкія, пясчаныя, задзернаваныя. Дно мелкаводнымі падняццямі падзяляецца на шэраг адасобленых замкнёных катлавін, да глыбіні 2 метраў — пясчанае. У глыбакаводнай частцы дно возера выслана сапрапелем і гліністым ілам[1]. Найбольшыя глыбіні ў паўднёвым плёсе. Зона мелкаводдзя вузкая.
Возера эўтрофнае, слабапраточнае. Зарастае слаба. Прыбярэжная расліннасць пашыраецца на адлегласці 5—15 м ад берага возера, падводная — да глыбіні 4—5 м.

У возеры водзяцца шчупак звычайны, лешч, акунь, плотка, лінь, язь, судак, мянтуз і іншыя віды рыб[1].

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 1,3 Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.2 / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1983. — Т. 2. — 522 с. — 10 000 экз.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Белэн, 1998. — 608 с.: іл. ISBN 985-11-0279-2
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.2 / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1983. — Т. 2. — 522 с. — 10 000 экз.
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 16. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5.(руск.)