Перайсці да зместу

Аношкаўскае

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Возера Аношкаўскае)
Аношкаўскае
Морфаметрыя
Даўжыня 0,7 км
Шырыня 0,5[1][2] (0,6[3]) км
Плошча 0,24 км²
Даўжыня берагавой лініі 1,95 км
Басейн
Плошча вадазбору 6 км²
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Аношкаўскае (Беларусь)
Аношкаўскае
Аношкаўскае
Аношкаўскае (Віцебская вобласць)
Аношкаўскае
Аношкаўскае
Map

Ано́шкаўскае во́зера[1][4] — возера ў Лепельскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Эса, за 21 км у напрамку на поўдзень ад горада Лепель, каля вёскі Аношкі

Плошча паверхні возера 0,24 км². Даўжыня 0,7 км, найбольшая шырыня 0,6[3] (0,5[1][4][2]) км. Даўжыня берагавой лініі 1,95 км[5]. Плошча вадазбору 6 км².
Катлавіна возера круглаватай формы. Схілы катлавіны спадзістыя. Берагі нізкія, забалочаныя. Маецца востраў плошчай 0,3 га. Вакол возера забалочаная пойма. Праз ручай і сетку меліярацыйных каналаў возера злучаецца з ракой Эса.