Балдук

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Возера Балдук)
Балдук
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 167,4[1] м
Даўжыня 2,05 км
Шырыня 0,7 км
Плошча 0,78 км²
Даўжыня берагавой лініі 5 км
Сярэдняя глыбіня 39,7 м
Гідралогія
Салёнасць 0,245—0,270 ‰
Басейн
Плошча вадазбору 1,6 км²
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Мінская вобласць
Балдук (Беларусь)
Балдук
Балдук
Балдук (Мінская вобласць)
Балдук
Балдук
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Балду́к (гун. Болдогкочка) — возера ў Мядзельскім раёне Мінскай вобласці ў басейне р. Страча, за 33 км на паўночны захад ад Мядзела, у Балдуцкай групе азёр, на тэрыторыі ландшафтнага заказніка Блакітныя азёры, створанага ў 1972 г., каб зберагчы ўнікальны ўзгорыста-азёрны прыродны комплекс у Беларускім Паазер′і.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Плошча паверхні 0,78 км². Найбольшая глыбіня 39,7 м. Даўжыня 2,05 км, найбольшая шырыня 0,7 км. Даўжыня берагавой лініі 5 км. Аб’ём вады 11,89 млн. м³. Плошча вадазбору 1,6 км².

Надвячорак на возеры

Катлавіна возера выцягнутая ў напрамку з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Схілы катлавіны вышынёй 25—30 м. Берагі зліваюцца са схіламі, на паўночным захадзе і паўднёвым усходзе нізкія, забалочаныя. Мелкаводдзе пясчанае. Дзве ўпадзіны глыбінёй 38,1 м і 39,7 м, раздзеленыя 7-мятровым падняццем. Вада вызначаецца высокай мінералізацыяй (245—270 мг/л) і празрыстасцю. Расліннасць дасягае глыбіні 6—8 м. Упадае ручай з возера Балдучыца, выцякае ручай у раку Страча.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
  • Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил. (руск.)
  • Государственный водный кадастр: Водные ресурсы, их использование и качество вод (за 2004 год). — Мн.: Министерство природных ресурсов и охраны окружающей среды, 2005. — 135 с.
  • Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. Ч.
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Минская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2009. — С. 7. — 60 с. — 20 000 экз. — ISBN 978-985-508-174-7. (руск.)
  • Республика Беларусь. Минская область. Мядельский район: карта. Мядель: план. Нарочь: план / Ред. В.А. Змачинская.. — Минск: РУП «Белкартография», 2013. — 3 000 экз. (руск.)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]