Перайсці да зместу

Бораўна (возера, Лепельскі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Бораўна
Морфаметрыя
Даўжыня 1,15 км
Шырыня 0,61 км
Плошча 0,38 км²
Аб’ём 0,00147 км³
Даўжыня берагавой лініі 3,56 км
Найбольшая глыбіня 8,2 м
Сярэдняя глыбіня 3,9 м
Гідралогія
Салёнасць 0,245—0,290 ‰
Празрыстасць 1,3 м
Басейн
Плошча вадазбору 6,5 км²
Упадаюць ручаі
Выцякаюць пратока
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Бораўна (Беларусь)
Бораўна
Бораўна
Бораўна (Віцебская вобласць)
Бораўна
Бораўна
Map

Бо́раўна, Боравенскаевозера ў Лепельскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Ула, за 3 км на ўсход ад горада Лепель.

Плошча паверхні возера 0,38 км². Даўжыня 1,15 км, найбольшая шырыня 0,61 км, даўжыня берагавой лініі 3,56 км. Найбольшая глыбіня 8,2 м, сярэдняя 3,9 м. Аб'ём вады ў возеры 1,47 млн. м³. Плошча вадазбору 6,5 км².
Катлавіна Бораўна тэрмакарставага тыпу. Схілы катлавіны вышынёй да 5 м, пераважна спадзістыя. Берагавая лінія звілістая. Берагі вышынёй да 0,1—0,5 м, пясчаныя. Дно возера ўздоўж берагоў выслана апясчаненымі адкладамі, астатняя частка — гліністым ілам.
Возера эўтрофнае, слабапраточнае. У Бораўна ўпадае ручай з возера Глыбочыца і выцякае пратока ў возера Нюля. Надводная расліннасць распаўсюджваецца да адлегласці 2—3 м ад берага возера, падводная пашыраецца да глыбіні 2—5 м.

У возеры водзяцца шчупак звычайны, акунь, лешч, мянтуз, лінь, плотка, краснапёрка і іншыя рыбы.

  • Макрыцкі А. М. Бораўна // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.1 / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1983. — Т. 1. — 575 с. — 10 000 экз.
  • Республика Беларусь. Витебская область. Лепельский район: карта. — Мн.: Белкартография, 2009. — Доп.тираж 3 000 экз. (руск.)
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 29. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)