Брэдна

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Возера Брэдна)
Брэдна
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 132,9[1] м
Даўжыня 0,7 км
Шырыня 0,6 км
Плошча 0,28 км²
Аб’ём 0,00054 км³
Даўжыня берагавой лініі 2,3 км
Найбольшая глыбіня 4,7 м
Сярэдняя глыбіня 4,4 м
Гідралогія
Салёнасць менш за 0,03 ‰
Празрыстасць да дна (4,7) м
Басейн
Плошча вадазбору 0,33 км²
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Брэдна (Беларусь)
Брэдна
Брэдна
Брэдна (Віцебская вобласць)
Брэдна
Брэдна
Map

Брэ́дна — бяссцёкавае возера ў Расонскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Свольна, за 24 км у напрамку на паўночны захад ад гарадскога пасёлка Расоны, за 2,8 км на паўночны ўсход ад вёскі Дабраплёсы, на тэрыторыі ландшафтнага заказніка «Чырвоны Бор».

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Плошча паверхні возера 0,28 км². Даўжыня 0,7 км, найбольшая шырыня 0,6 км. Даўжыня берагавой лініі 2,3 км. Найбольшая глыбіня 4,7 м. Аб’ём вады ў возеры 0,54 млн м³. Плошча вадазбору 0,33 км².
Катлавіна возера рэшткавага тыпу. Паўднёва-заходнія і заходнія схілы катлавіны маюць вышыню да 20 м, паўднёва-ўсходнія і ўсходнія стромкія, вышынёй 8—10 м. Паўночныя схілы нізкія. Берагі нізкія, вышынёй да 0,5 м. Мелкаводдзе пясчанае і глеістае. Астатняя частка дна возера выслана сапрапелем. Возера мезатрофнае. Дно ўкрыта імхамі, арганічнае жыццё развіта слаба.

У возеры водзяцца акунь, шчупак звычайны, плотка, краснапёрка. На возеры адзначаны рэдкі ахоўны від раслін — лабелія Дортмана[2].

Зноскі

  1. Ліст карты N-35-9. Выданне 1987 г. Стан мясцовасці на 1984 г. (руск.)
  2. Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь Архівавана 4 сакавіка 2016.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]