Буйнякава
(Пасля перасылкі з Возера Буйнякава)
Буйнякава | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Даўжыня | 1,5 км |
Шырыня | 0,09 км |
Плошча | 0,13 км² |
Даўжыня берагавой лініі | 3,1[1] км |
Басейн | |
Упадаюць | ручай |
Выцякаюць | ручай |
Размяшчэнне | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Гомельская вобласць |
|
|
|
|
|
|
Буйня́кава — возера ў Жлобінскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі ў басейне Дняпра, прыкладна за 3 км у напрамку на поўнач ад горада Жлобін, за 1 км ад вёскі Лебядзёўка.
Плошча паверхні возера 0,13 км². Даўжыня 1,5 км, найбольшая шырыня 0,09 км. Даўжыня берагавой лініі 3,1[1] км. Катлавіна возера старычнага тыпу, выцягнутая ў напрамку з поўначы на поўдзень у пойме Дняпра. Берагавая лінія слабазвілістая. У паўночнай частцы ў Буйнякава ўпадае ручай з возера Сярэдняе, на поўдні выцякае ручай у возера Лебядзёўка.
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз. — С. 353.
- Ліст карты N-36-109. выданне 1979 г. (руск.)