Перайсці да зместу

Велле (возера, Расонскі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Возера Велле, Расонскі раён)
Велле
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 139,7[1] м
Даўжыня 0,93 км
Шырыня 0,84 км
Плошча 0,577[2] км²
Аб’ём 0,00166 км³
Даўжыня берагавой лініі 2,8 км
Найбольшая глыбіня 4,6 м
Сярэдняя глыбіня 3 м
Басейн
Плошча вадазбору 1,7 км²
Выцякаюць Вельніца
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Велле (Беларусь)
Велле
Велле
Велле (Віцебская вобласць)
Велле
Велле
Map

Ве́лле — возера ў Расонскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Нішча, за 7 км у напрамку на захад ад гарадскога пасёлка Расоны, за 0,5 км на ўсход ад вёскі Шалашнікі.

Плошча паверхні 0,577[2] км². Даўжыня 0,93 км, найбольшая шырыня 0,84 км. Даўжыня берагавой лініі 2,8 км. Найбольшая глыбіня 4,6 м, сярэдняя 3 м. Аб’ём вады ў возеры 1,66 млн м³. Плошча вадазбору 1,7 км².
Катлавіна возера круглаватай формы, рэшткавага тыпу. Схілы катлавіны нізкія, у паўднёвай частцы вышынёй да 3 м. Берагавая лінія слабазвілістая. Паўночныя і ўсходнія берагі нізкія, пясчаныя, на паўднёвыя і заходнія тарфяністыя. Вакол возера забалочаная пойма шырынёй ад 15—25 да 100 м. Мелкаводдзе вузкае і пясчанае, месцамі тарфяністае. Астатняя частка дна высланая крэменязёмістым сапрапелем. Возера зарастае нязначна. Расліннасць распаўсюджваецца на адлегласці да 10—30 м ад берага. Возера эўтрофнае, слабапраточнае. У паўночнай частцы Велле звязана з сеткай меліярацыйных каналаў. У паўднёвай частцы выцякае рака Вельніца (прыток Нішчы).

У возеры водзяцца шчупак звычайны, лешч, акунь рачны, гусцяра, плотка, краснапёрка, лінь, джгір і іншыя рыбы.

Зноскі

  1. Ліст карты N-35-10. Выданне 1987 г. Стан мясцовасці на 1986 г. (руск.)
  2. а б Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 20 февраля 2007 г. № 220 «Об утверждении Республиканской комплексной схемы размещения рыболовных угодий» (руск.)