Добрына (возера, Сенненскі раён)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Добрына
Каардынаты: 54°52′05,56″ пн. ш. 29°50′10,60″ у. д.HGЯO
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Даўжыня 1,19 км
Шырыня 0,47 км
Плошча 0,46 км²
Аб'ём 0,00352 км³
Даўжыня берагавой лініі 3,6 км
Найбольшая глыбіня 19,1 м
Сярэдняя глыбіня 7,6 м
Салёнасць 0,16—0,175 ‰
Празрыстасць 4,2 м
Плошча вадазбору 2,1 км²
Упадаюць ручаі
Выцякаюць ручай
Добрына (Беларусь)
Добрына
Добрына
Добрына (Віцебская вобласць)
Добрына
Добрына

До́брынавозера ў Сенненскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Бярозка, за 10 км на паўночны ўсход ад горада Сянно, каля вёскі Цыганкі.

Плошча паверхні 0,46 км², даўжыня 1,49 к, найбольшая шырыня 0,47 км. Даўжыня берагавой лініі 3,6 км. Найбольшая глыбіня дасягае 19,1 м, сярэдняя каля 4,9 м. Аб′ём вады 3,52 млн. м³. Пл. вадазбору 2,1 км².

Катлавіна Добрына лагчыннага тыпу, выцягнутая з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Схілы катлавіны вышынёй 2—4 м, спадзістыя. У паўночнай частцы возера вышыня схілаў катлавіны дасягае 13 метраў. Берагавая лінія возера слабазвілістая. Берагі вышынёй да 0,6 м. Падводная частка катлавіны складанай будовы. Літаральная зона спадзістая, шырынёй да 300 м. Сублітаральны схіл стромкі. Дно возера да глыбіні 10—12 метраў складзена з пяскоў і апясчаненага ілу, глыбей дно выслана высакапопельным гліністым ілам.
Возера Добрына мезатрофнае, слабапраточнае. Упадаюць некалькі ручаёў (у т. л. з возера Зелянец) і выцякае ручай у возера Бярозаўскае. Надводная расліннасць распаўсюджваецца на адлегласці да 20 м ад берага, падводная пашырана да глыбіні 3,5 м.

У возеры водзяцца акунь, шчупак, плотка, краснапёрка і іншыя віды рыб.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Богдзель І. І. Добрына // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.2 / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1983. — Т. 2. — 522 с. — 10 000 экз.
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 6. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6).
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 31. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5.(руск.) 

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]