Бярозка (прыток Крывінкі)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Бяро́зка, прыток Крывінкі
Характарыстыка
Даўжыня 34 км
Расход вады 2,9 м³/с
Вадацёк
Выток Возера Бярозаўскае
 • Вышыня 149 м
 • Каардынаты 54°51′10,43″ пн. ш. 29°50′32,13″ у. д.HGЯO
Вусце Рака Крывінка
 • Каардынаты 55°01′47,8″ пн. ш. 29°31′42″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэма Крывінка
Краіна
physical
Бярозка (прыток Крывінкі)
Бярозка (прыток Крывінкі)
Blue 0080ff pog.svg — выток, Blue pog.svg — вусце

Бяро́зка, Верхняя Крывіна — рака ў Віцебскай вобласці, правы прыток ракі Крывінка (басейн Заходняй Дзвіны).

Даўжыня 34 км. Плошча вадазбору 330 (348[2]) км². Сярэдні расход вады ў вусці 2,9 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,5 ‰.

Пачынаецца з возера Бярозаўскае, цячэ па Чашніцкай раўніне ў Сенненскім раёне і Полацкай нізіне ў Бешанковіцкім раёне. Упадае ў Крывінку на паўднёвы ўсход ад Бешанковічаў паблізу ад вёсак Верхняе Крывіна і Кошчава.

Даліна і абалона невыразныя, асабліва ў межах, дзе рака цячэ па балоце. Рэчышча ад вёскі Буднікі да вёскі Арляны на працягу 21 км каналізаванае, шырыня 8—20 м.

Асноўныя прытокі — рэкі Вітунь (леваруч) і Арлянка (праваруч). У басейне ракі азёры Альшанка, Сянно, Бярозаўскае, Бароўка, Добрына, Сосна і інш.
Уздоўж ракі знаходзяцца вёскі Арляны, Рубеж, Ганкавічы, Буднікі, Крывое Сяло.
Рэжым ракі вывучаўся ў 1926—1934 гг. на гідралагічным пасту Ганкавічы[2].

Зноскі

  1. Geographic Names Server — 2018.
  2. а б Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.1 / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1983. — Т. 1. — 575 с. — 10 000 экз.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]