Бярозаўскае (возера, Сенненскі раён)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Бярозаўскае
Каардынаты: 54°50′29,20″ пн. ш. 29°51′26,60″ у. д.HGЯO
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Вышыня над узроўнем мора 149[1] м
Даўжыня 5,1 км
Шырыня 1,05 км
Плошча 2,6 км²
Аб'ём 0,0151 км³
Даўжыня берагавой лініі 18,9 км
Найбольшая глыбіня 15,8 м
Сярэдняя глыбіня 5,8 м
Салёнасць да 0,29 ‰
Празрыстасць 3 м
Плошча вадазбору 25,8 км²
Упадаюць ручаі
Выцякаюць Бярозка
Бярозаўскае (Беларусь)
Бярозаўскае
Бярозаўскае
Бярозаўскае (Віцебская вобласць)
Бярозаўскае
Бярозаўскае

Бярозаўскаевозера ў Сенненскім раёне ў басейне ракі Крывінка, за 10 км на паўночны-ўсход ад Сянно, каля вёскі Студзёнка і аўтамабільнай дарогі Р86.

Плошча паверхні возера 2,6 км². Даўжыня 5,1 км, найбольшая шырыня 1,05 км. Даўжыня берагавой лініі 18,9 км. Найбольшая глыбіня 15,8 м, сярэдняя 5,8 м. Аб′ём вады 15,1 млн м³. Плошча вадазбору 25,8 км².
Катлавіна возера лагчыннага тыпу, выцягнутая ў напрамку з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Схілы катлавіны вышынёй 2—8 м, парослыя хмызняком, у верхняй частцы разараныя. Берагавая лінія звілістая. Берагі нізкія, забалочаныя, на паўднёвым-усходзе высокія, парослыя хмызняком хмызняком. Дно з упадзінамі і мелямі, уздоўж берагоў пясчанае, глыбей высланае сапрапелем. На возеры 4 астравы агульнай плошчай 3,8 га. Возера эўтрофнае. Упадаюць 9 ручаёў, выцякае рака Бярозка (прыток Крывінкі). Зарастае каля 26 % плошчы возера. Падводная расліннасць пашыраецца на адлегласці да 50 м, надводная да 150 м ад берага возера.

У возеры водзяцца шчупак звычайны, лешч, судак, плотка, краснапёрка, мянтуз і іншыя віды рыб.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Блакiтная кнiга Беларусi: энцыкл. / Рэдкал.: Н. А. Дзiсько i iнш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с.
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1 / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1983. — Т. 1. — 575 с. — 10 000 экз.
  • Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл.ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил.
  • Государственный водный кадастр: Водные ресурсы, их использование и качество вод (за 2004 год). — Мн.: Министерство природных ресурсов и охраны окружающей среды, 2005. — 135 с.
  • Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. Ч.
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 31. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5.(руск.)