Княжно (возера, Віцебскі раён)
Княжно́, Княжное | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Вышыня над узроўнем мора | 141 м[1] |
Даўжыня | 1,51 км |
Шырыня | 0,75 км |
Плошча | 0,66 км² |
Аб’ём | 0,00166 км³ |
Даўжыня берагавой лініі | 4,04 км |
Найбольшая глыбіня | 6,6 м |
Сярэдняя глыбіня | 2,5 м |
Гідралогія | |
Салёнасць | 0,24 ‰ |
Празрыстасць | 1,2 м |
Басейн | |
Плошча вадазбору | 53,2 км² |
Упадаюць | рака Гаражанская, ручаі |
Выцякаюць | ручай |
Размяшчэнне | |
Краіна | Беларусь |
|
|
|
|
|
|
Княжно́, Княжно́е — возера ў Беларусі ў Віцебскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Шэвінкі.
Плошча паверхні возера 0,66 км². Даўжыня 1,51 км, найбольшая шырыня 0,75 км. Найбольшая глыбіня 6,6 м. Плошча вадазбору складае 53,2 км².
Катлавіна возера тэрмакарставага тыпу. Схілы катлавіны маюць вышыню ад 5—8 метраў на поўдні і захадзе да 15 метраў на поўначы і ўсходзе. Спадзістыя, складзены з суглінкаў і супяскоў. Берагавая лінія слабазвілістая. Берагі вышынёй ад 0,3 да 0,5 м зліваюцца са схіламі. У залівах берагі сплавінныя. Літаральная зона пясчаная і займае каля 17% плошчы возера. Астатняя частка дна (прафундаль) плоская. На возеры, у сярэдзіннай частцы, 4 астравы агульнай плошчай каля 0,01 км². Глыбакаводная частка дна возера выслана глеем і крэменязёмістым сапрапелем. Зарастае да глыбіні ў 2,5 м.
Возера эўтрофнае, праточнае. Упадаюць 2 ручаі і рака Гаражанская, выцякае ручай (пратока) у возера Заронава. Упадаючым ручаём злучана з возерам Каравайскае.
У возеры водзяцца шчупак, акунь, плотка, лінь, судак, мянтуз і іншыя віды рыб.
На поўдзень ад возера знаходзіцца вёска Тапорына. Каля возера праходзіць мясцовая аўтамабільная дарога Н2302.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Рачэўскі А. М. Княжно // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.3 / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1985. — Т. 3. — 599 с. — 10 000 экз.
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 8. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0144-3.
- Витебск: Энциклопедический справочник / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1988. — С. 202. — 408 с. — 60 000 экз. — ISBN 5-85700-004-1. (руск.)
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 22. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Возера Княжно Архівавана 26 жніўня 2011.
- ↑ GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.