Заронава (возера)
Заро́нава (Заро́наўскае) | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Вышыня над узроўнем мора | 144 м |
Даўжыня | 7,6 км |
Шырыня | 1,05 км |
Плошча | 3,61 км² |
Аб’ём | 0,02311 км³ |
Даўжыня берагавой лініі | 21,3 км |
Найбольшая глыбіня | 13,5 м |
Сярэдняя глыбіня | 6,4 м |
Гідралогія | |
Салёнасць | 0,2 ‰ |
Празрыстасць | 1,4 м |
Басейн | |
Плошча вадазбору | 147 км² |
Упадаюць | 12 ручаёў |
Выцякаюць | Заронаўка (Шэ́вінка) |
Размяшчэнне | |
Краіна | Беларусь |
|
|
|
|
|
|
Заро́нава, Заро́наўскае — возера ў Беларусі, у Віцебскім раёне на мяжы з Шумілінскім раёнам (Віцебская вобласць). Знаходзіцца на паўночны ўсход ад Віцебска ў басейне ракі Заронаўка (Шэ́вінка), за 12 км на ўсход ад гарадскога пасёлка Шуміліна, за 0,1 км на поўдзень ад аграгарадка Заронава.
Плошча паверхні Заронава складае 31,6 км², даўжыня 7,6 км, шырыня 1,05 км, даўжыня берагавой лініі 21,3 км. Плошча вадазбору — 147 км². Найбольшая глыбіня возера 13,5 м, сярэдняя 6,4 м. Аб’ём вады 23,11 млн м³.
Берагавая лінія звілістая, даўжынёй 21,3 км. Катлавіна лагчыннага тыпу, выцягнутая з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Падводная частка катлавіны падзелена на плёсы. Схілы катлавіны маюць вышыню ад 5 да 10 м. Берагі возера пясчаныя, пясчана-галечныя, у залівах на захадзе і ўсходзе сплавінныя. Возера эўтрофнае, зарастае да глыбіні 3—5 метраў.
На паўднёвым усходзе возера 5 астравоў агульнай плошчай 3 га. Мелкаводдзе пясчанае, пясчана-галечнае з валунамі.
У Заронава ўпадаюць 12[1] ручаёў (адным з іх злучана з возерам Княжно́) і выцякае рака Заронаўка.
Уздоўж Заронава праходзіць аўтамабільная дарога Р114.
Зноскі
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз.
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6).
- Витебск: Энциклопедический справочник / Гл. редактор И. П. Шамякин — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1988. — 408 с. — 60 000 экз. — ISBN 5-85700-004-1 (руск.)
- Республика Беларусь. Витебская область: Общегеографический атлас. / Редактор И. Н. Шлык. — Мн.: РУП «Белкартография», 2008. — 5000 экз. — ISBN 978-985-508-049-8 (руск.)
- Ліст карты N-35-36. Выданне 1991 г. Стан мясцовасці на 1987 г. (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Общая характеристика озёр Витебской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Архівавана 6 кастрычніка 2021. (руск.)
- Морфометрические параметры озёр Витебской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Архівавана 8 сакавіка 2021. (руск.)