Тушча
Тушча | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Вышыня над узроўнем мора | 146,7[1] м |
Даўжыня | 0,85 км |
Шырыня | 0,66 км |
Плошча | 0,34 км² |
Аб’ём | 0,00049 км³ |
Даўжыня берагавой лініі | 2,8 км |
Найбольшая глыбіня | 2 м |
Басейн | |
Плошча вадазбору | 6,1 км² |
Выцякаюць | рака Тушчанка |
Размяшчэнне | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Гродзенская вобласць |
|
|
|
|
|
|
Ту́шча — возера ў Смаргонскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Страча, за 32 км у напрамку на поўнач ад горада Смаргонь, каля вёскі Лявонавічы.
Плошча паверхні возера 0,34 км². Даўжыня 0,85 км, найбольшая шырыня 0,66 км. Даўжыня берагавой лініі 2,8 км. Найбольшая глыбіня 2 м. Аб’ём вады 0,49 млн м³. Плошча вадазбору 6,1 км².
Катлавіна возера рэшткавага тыпу. Схілы катлавіны вышынёй ад 3—4 да 12—14 метраў. Вакол возера забалочаная пойма шырынёй 50—100 м. Берагі пераважна сплавінныя, у паўночна-заходняй і паўднёва-ўсходняй частках нізкія і пясчаныя. На паўночным усходзе берагавая лінія ўтварае некалькі заліваў. Дно возера выслана сапрапелем, на паўночным захадзе і паўднёвым усходзе вузкая паласа пясчаных адкладаў да глыбіні 0,5—1 м. Возера зарастае слаба да глыбіні 1,1 м.
З возера выцякае рака Тушчанка.
Зноскі
- ↑ Ліст карты N-35-41. Выданне 1986 г. Стан мясцовасці на 1982 г. (руск.)
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 16. — С. 66. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0263-6 (Т. 16).
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз. — С. 127.
- Северная Беларусь: Атлас автотуриста / Гл. ред. И. Чумак. — Мн.: Квадрограф, 2010. — С. 8. — 48 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-6434-56-6. (руск.)
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Тушча Архівавана 9 жніўня 2013.