Тушчанка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Тушчанка
Характарыстыка
Даўжыня 11 км
Басейн 86 км²
Вадацёк
Выток возера Тушча
 • Вышыня 146,7[1] м
 • Каардынаты 54°46′37,80″ пн. ш. 26°26′47,50″ у. д.HGЯO
Вусце Страча
 • Месцазнаходжанне каля вёскі Алешкі
 • Вышыня 132,1[1] м
 • Каардынаты 54°50′07,50″ пн. ш. 26°21′31,50″ у. д.HGЯO
Ухіл ракі 1,2 м/км
Размяшчэнне
Водная сістэма Страча → Вілія → Нёман → Балтыйскае мора

Краіна
Рэгіёны Гродзенская вобласць, Мінская вобласць
Раёны Смаргонскі раён, Астравецкі раён, Мядзельскі раён
physical
Тушчанка
Тушчанка
physical
выток
выток
вусце
вусце
— выток, — вусце

Тушча́нка — рака ў Беларусі, у Смаргонскім і Астравецкім раёнах Гродзенскай вобласці і Мядзельскім раёне[2] Мінскай вобласці, левы прыток ракі Страча (прыток Віліі, басейн Нёмана).

Назва[правіць | правіць зыходнік]

Назва балцка-літоўскага паходжання. Ад літоўскага tuščias, tuštas «пусты», адсюль назва тыпу *Tuščia.

Найбліжэйшы гідранімічны адпаведнік — літоўская рачная назва Tušt-upis (каля заходнелітоўскага Цяльшэя) таго ж паходжання[3].

Адзін (карацейшы) з двух прытокаў ракі *Тушчы выцякае з возера Тушча. Меншае за яго возера Тушча — ніжэй па цячэнні ракі, недалёка ад яе ўтоку ў Страчу.

Назва «Пустая (рака)» мусіла адносіцца да высыхання рачнога рэчышча ў сушэйшую пару. Так жа сама матываваная назва дзвінскай ракі Сухадроўка (< балцкае *Saus-dravas «Сухая плынь»).

Гідраграфія[правіць | правіць зыходнік]

Даўжыня ракі 11 км. Плошча вадазбору 86 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,2 м/км. Выцякае з возера Тушча, у яго заходняй частцы. Упадае ў Страчу ў напрамку на поўдзень ад вёскі Алешкі[2] (Мядзельскі раён). Вадазбор у межах Нарачана-Вілейскай раўніны. Рэчышча Тушчанкі часткова каналізаванае.

Каля ракі вёска Дабраўляны (Смаргонскі раён).

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. а б Ліст карты N-35-41. Выданне 1986 г. Стан мясцовасці на 1982 г. (руск.)
  2. а б Минская область: Общегеографический атлас 2008.
  3. Vanagas A. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. Vilnius, 1981. С. 350.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — С. 127. — 583 с., іл. — 10 000 экз.
  • Республика Беларусь. Минская область: Общегеографический атлас / Ред. Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2008. — С. 3. — 48 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-054-2. (руск.)
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Минская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2009. — С. 7, 48. — 60 с. — 20 000 экз. — ISBN 978-985-508-174-7. (руск.)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]