Шылава (возера, Полацкі раён)
Шылава | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Даўжыня | 0,77 км |
Шырыня | 0,21 км |
Плошча | 0,11 км² |
Аб’ём | 0,00085 км³ |
Даўжыня берагавой лініі | 1,67 км |
Найбольшая глыбіня | 23,9 м |
Сярэдняя глыбіня | 7,7 м |
Гідралогія | |
Салёнасць | да 0,265 ‰ |
Празрыстасць | 4,3 м |
Басейн | |
Плошча вадазбору | 0,6 км² |
Упадаюць | ручаі |
Выцякаюць | ручай |
Размяшчэнне | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Віцебская вобласць |
|
|
|
|
|
|
Шы́лава — возера ў Полацкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Нежлеўка, за 3 км на поўдзень ад гарадскога пасёлка Ветрына.
Плошча паверхні возера 0,11 км², даўжыня 0,77 км, найбольшая шырыня 0,21 км, даўжыня берагавой лініі 1,67 км. Найбольшая глыбіня возера 23,9 м, сярэдняя 7,7 м. Аб'ём вады 0,85 млн. м³. Плошча вадазбору 0,6 км².
Катлавіна возера лагчыннага тыпу, выцягнутая ў напрамку з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Схілы катлавіны стромкія, вышынёй 15—35 метраў. Берагі зліваюцца са схіламі катлавіны, на паўночным захадзе і паўднёвым усходзе сплавінныя. Дно ўздоўж берагоў выслана пяском, ілам і сапрапелем (на паўночным захадзе і паўднёвым усходзе). Астатняя частка дна возера выслана гліністым і ажалезненым ілам.
Возера мезатрофнае, слабапраточнае. У паўднёва-усходняй частцы з Шылава выцякае ручай у возера Глыбачка. Прыбярэжная расліннасць распаўсюджваецца да глыбіні 6 м і на адлегласці 20—90 м ад берага возера.
У возеры водзяцца лешч, шчупак звычайны, плотка, краснапёрка, акунь і іншыя рыбы.
Непадалёку ад заходняга берага возера пралягае аўтамабільная дарога Н3209.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1986. — Т. 5. — 583 с. — 10 000 экз.
- Республика Беларусь. Витебская область. Полоцкий район: карта / Ред. В. А. Змачинская. — Мн.: Белкартография, 2012. — 5 000 экз. (руск.)