Шылава (возера, Полацкі раён)
| Шылава | |
|---|---|
| Морфаметрыя | |
| Даўжыня | 0,77 км |
| Шырыня | 0,21 км |
| Плошча | 0,11 км² |
| Аб’ём | 0,00085 км³ |
| Даўжыня берагавой лініі | 1,67 км |
| Найбольшая глыбіня | 23,9 м |
| Сярэдняя глыбіня | 7,7 м |
| Гідралогія | |
| Салёнасць | да 0,265 ‰ |
| Празрыстасць | 4,3 м |
| Басейн | |
| Плошча вадазбору | 0,6 км² |
| Упадаюць | ручаі |
| Выцякаюць | ручай |
| Размяшчэнне | |
| Краіна |
|
| Рэгіён | Віцебская вобласць |
Шы́лава — возера ў Полацкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Нежлеўка, за 3 км на поўдзень ад гарадскога пасёлка Ветрына.
Плошча паверхні возера 0,11 км², даўжыня 0,77 км, найбольшая шырыня 0,21 км, даўжыня берагавой лініі 1,67 км. Найбольшая глыбіня возера 23,9 м, сярэдняя 7,7 м. Аб'ём вады 0,85 млн. м³. Плошча вадазбору 0,6 км².
Катлавіна возера лагчыннага тыпу, выцягнутая ў напрамку з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Схілы катлавіны стромкія, вышынёй 15—35 метраў. Берагі зліваюцца са схіламі катлавіны, на паўночным захадзе і паўднёвым усходзе сплавінныя. Дно ўздоўж берагоў выслана пяском, ілам і сапрапелем (на паўночным захадзе і паўднёвым усходзе). Астатняя частка дна возера выслана гліністым і ажалезненым ілам.
Возера мезатрофнае, слабапраточнае. У паўднёва-усходняй частцы з Шылава выцякае ручай у возера Глыбачка. Прыбярэжная расліннасць распаўсюджваецца да глыбіні 6 м і на адлегласці 20—90 м ад берага возера.
У возеры водзяцца лешч, шчупак звычайны, плотка, краснапёрка, акунь і іншыя рыбы.
Непадалёку ад заходняга берага возера пралягае аўтамабільная дарога Н3209.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1986. — Т. 5. — 583 с. — 10 000 экз.
- Республика Беларусь. Витебская область. Полоцкий район: карта / Ред. В. А. Змачинская. — Мн.: Белкартография, 2012. — 5 000 экз. (руск.)
