Вольга Лапіцкая

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Вольга Лапіцкая
Род дзейнасці: пісьменніца, паэтка
Дата нараджэння: 1918 (1917?)
Месца нараджэння:
Дата смерці: 25 чэрвеня 2011(2011-06-25)
Месца смерці:
Месца пахавання:
Бацька: Аляксандр Якаўлевіч Лапіцкі
Маці: Настасся Жабінская

Вольга Лапіцкая (Алёна Шарэпа‑Лапіцкая) (1918 (1917?) — 25 чэрвеня 2011) — беларуская паэтка. З роду Лапіцкіх, сястра Алега і Расціслава Лапіцкіх.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Алёна Шарэпа-Лапіцкая нарадзілася ў 1918 (1917?) у Разані, куды сям’я выехала ў эвакуацыю падчас Першай сусветнай вайны, ў шматдзетнай сям'і праваслаўнага святара Аляксандра Лапіцкага з роду Лапіцкіх. Маці — Настасся з роду Жабінскіх. Маці хацела назваць дачку Алёнай, але бацька запісаў яе як Вольгу, бо ўсіх сваіх дзяцей называў імёнамі Кіеўскіх князёў. Так і засталася дзяўчынка з двума імёнамі.

Пасля вайны сям'я жыла ў в. Касута Віленскага ваяводства у Польскай Рэспубліцы, дзе Аляксандр Лапіцкі служыў у Петрапаўлаўскай царкве. У дзяцінстве ад шкарлятыны страціла слых, паводле аповедаў сябраў брата Расціслава, праз тое, што адмаўлялася лекавацца. З васьмі гадоў пісала вершы.

У 1940-м г. пакінула бацькоў і пераехала ў Вілейку. У Вілейцы аднойчы ў рэдакцыі абласной «Сялянскай газеты», дзе працаваў Максім Танк, прабавала аддаць да друку свае вершы, але той адмовіўся, маўляў, яны надта сумныя. У 1950 Алёна пераехала ў Мінск. Гэта адбылося пасля таго, як расстралялі яе малодшага брата Расціслава за арганізацыю антысавецкага падполля. Паводле ўспамінаў знаёмай, Леакадзіі Цыбоўскай, разумела ўсё па вуснах, добра ведала расійскую і польскую мовы, але прынцыпова карысталася толькі беларускай.

Друкавалася ў берлінскай «Раніцы», маладзечанскай і вялейскай раённых газетах, у беластоцкай «Ніве». Выдала зборнік уласных вершаў. Брат Алег, які адседзеў 10 год за ўдзел у Саюзе беларускай моладзі (па іншых звестках — за ўдзел у антыкамуністычнай падпольнай арганізацыі) ў горадзе Ліда, расказваў сястры, што адзін з яе вершаў, «Першая конніца», стаў народнай песняй, якую вязні спявалі.

У 1997 годзе Шарэпа-Лапіцкая склала і выдала зборнік «Пад небам Крыма». Пісала карціны.

Жыла ў Мінску. Памерла 25 чэрвеня 2011 г., пахаваная на Заходніх могілках Мінска

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Алена Шарэпа-Лапіцкая. Зборнік вершаў. Пад небам Крыма 1997 г.
  • Чарняўскі Міхась. Ня бойцеся ахвяраў і пакут. — Вільня, 2006. — ISBN 978-9857-0620-58.
  • Чарняўскі М. Расціслаў Лапіцкі — з кагорты невядомых герояў // Беларуская маладзёжная. 1997, № 1