Алег Лапіцкі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Алег Лапіцкі
Род дзейнасці: удзельнік антысавецкага супраціву
Дата нараджэння: 26 снежня 1922(1922-12-26)
Месца нараджэння:
Дата смерці: 5 кастрычніка 1979(1979-10-05) (56 гадоў)
Месца смерці:
Бацька: Аляксандр Якаўлевіч Лапіцкі
Маці: Настасся Жабінская
Жонка: Софія Лапыцька
Альма-матар:

Алег Лапіцкі (26 снежня 19225 кастрычніка 1979) — удзельнік антысавецкага супраціву, сябра БНП[1], кіраўнік СБМ у Лідзе. З роду Лапіцкіх, брат Расціслава і Вольгі Лапіцкіх.[2][3]

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 26 снежня 1922 года у в. Касута Віленскага ваяводства у Польскай Рэспубліцы ў шматдзетнай сям'і праваслаўнага святара Аляксандра Лапіцкага з роду Лапіцкіх. Маці — Настасся з роду Жабінскіх.

Сярэднюю адукацыю атрымліваў у Варшаве ў гімназіі імя Тадэвуша Рэйтана і ў Смаргоні. Падчас нямецкай акупацыі ў Другую сусветную вайну вучыўся ў Пастаўскай настаўніцкай семінарыі, скончыў курсы кіраўнікоў Саюзу беларускай моладзі ў Альбярціне, быў кіраўніком СБМ у Лідзе, сябрам БНП. Прайшоў падрыхтоўку ў дыверсійнай школе ў Дальвіцы.

Улетку 1944 арганізаваў на Вілейшчыне партызанскі аддзел, які дзейнічаў супраць бальшавікоў. У 1944 г. вучыўся ў Віленскай духоўнай семінарыі, дзе далучыўся да падпольнай Віленскай патрыятычнай арганізацыі, якая ўтварылася сярод навучэнцаў Віленскай беларускай гімназіі і Віленскай семінарыі. Напрыканцы 1944 г. быў арыштаваны. У 1945 г. засуджаны ў Мінску на 10 гадоў канцлагераў за ўдзел у антыкамуністычнай арганізацыі.

Пасля канцлагераў жыў у Казахстане. У чэрвені 1958 г. перавёз да сябе ў Казахстан Софію Лапыцьку, удзельніцу мядзельска-смаргонскага антыкамуністычнага падполля, якім кіраваў брат Расціслаў, з якой пазнаёміўся праз сваю маці. У дзень прыезду Софіі Лапыцькі жаніўся на ёй. У 1960 г. Алег перавёз сваю маці да сябе ў Казахстан. 27 студзеня 1960 г. нарадзілася дачка Вікторыя. 23 красавіка 1963 г. нарадзіўся сын Алег. У 1977 г. маці Алега памерла.

Працаваў настаўнікам музыкі, актыўна ўдзельнічаў у згуртаванні беларусаў — колішніх палітвязняў.

5 красавіка 1979 г. быў забіты пры нявысветленых абставінах. Пасля забойства жонка пераехала да брата Алега — Вадзіма Лапіцкага ў Польшчу.

Зноскі

  1. http://www.jivebelarus.net/history/new-history/return-of-bnp.html?page=14#lnk15 Сябры Беларускай Незалежніцкай Партыі. Біяграфічны даведнік. ЛАПІЦКІ Алег
  2. http://www.slounik.org/154838.html Біяграфія Алега Лапіцкага
  3. http://www.slounik.org/32069.html Біяграфія Алега Лапіцкага

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Антысавецкія рухі ў Беларусі. 1944—1956. Даведнік, — Мінск, 1999. — ISBN 985-6374-07-3.
  • На баявых становішчах // Бюлетэнь БНП. 1946, № 6
  • Гарт. З успамінаў пра Саюз Беларускіх Патрыётаў, Мн., 1997. С. 143-145
  • Беларуская Незалежніцкая Партыя // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Мн., 1993. Т. 1. С. 394
  • Чарняўскі Міхась. Ня бойцеся ахвяраў і пакут. — Вільня, 2006. — ISBN 978-9857-0620-58.
  • Чарняўскі М. Расціслаў Лапіцкі — з кагорты невядомых герояў // Беларуская маладзёжная. 1997, № 1