Род Лапіцкіх

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Лапіцкія)
Jump to navigation Jump to search

Лапі́цкія — беларускі шляхецкі род, розныя галіны каторага карысталіся гербамі «Шранява» і «Юноша». Некаторыя з прадстаўнікоў роду карысталіся прыдомкам Шарэпа. Род унесены ў 3 частку РК Мінскай губерні.

Некаторыя прадстаўнікі роду[правіць | правіць зыходнік]

Якуб Міхайлавіч Лапіцкі — унтэр-афіцэр Чарнігаўскага палка, удзельнік вайны з туркамі, кавалер медаля Св. Георгія і ордэна Ганны 3-й ступені. Служыў начальнікам пошты ў мястэчку Гарадок.

  1. Аляксандр (18891946) — праваслаўны святар. У 1913 магчыма скончыў Магілёўскую духоўную семінарыю. Кіраваў прыходам у Петрапаўлаўскай царкве ў в.Касута, у 1938 быў пераведзены ў мястэчка Мільча, у 1941 — у Кабыльнік (цяпер — в. Нарач у Мядзельскім раёне). Жонка — Настасcя з Жабінскіх.
    1. Вадзім (у Польшчы Уладзіслаў; 23 лютага 19151988, Гіжыцка, Польшча) — выпускнік Віленскай кансерваторыі па класе скрыпкі. У часе вайны актыўна ўдзельнічаў у беларускім культурна-асветніцкім руху. У 1944 разам з жонкай і дачкой эвакуяваўся ў Польшчу. Працаваў настаўнікам фізікі ў Гіжыцку.
    2. Ігар (19211927)
    3. Алег (26 снежня 1922, Касута, Вілейскі раён — 5 кастрычніка 1979, Топар, Казахстан) — удзельнік антысавецкага супраціву.
    4. Вольга (нарадзілася ў 1923, Касута) — беларуская паэтка.
    5. Расціслаў (1 верасня 1928, Касута — 28 кастрычніка 1950) — кіраўнік антысавецкага падполля на Смаргоншчыне і Мядзельшчыне.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Фонд департамента герольдии РГИА (Санкт-Петербург) ф.1343 оп.24 ч.1 д.572 «О дворянском происхождении Лапицких Минской губ.» 1845
  • Фонд департамента герольдии РГИА (Санкт-Петербург) ф.1343 оп.24 ч.1 д.573 «О дворянстве Лапицких Минской губ.» 1836—1894.