Заходнія могілкі (Мінск)
Заходнія могілкі? | |
---|---|
53°50′01″ пн. ш. 27°15′53″ у. д.HGЯO | |
Размяшчэнне | |
Заходнія могілкі — адны з адкрытых (дзеючых) могілак Мінска, якія знаходзяцца па-за межамі горада, на паўднёвым захадзе ад вёскі Дубянцы. Год адкрыцця: 2003, агульная плошча: 49,665 га[1]. Маюць сваю аўтастаянку, калумбарый і гаспадарчы двор[2].
Знакамітыя людзі, пахаваныя на Заходніх могілках[правіць | правіць зыходнік]
- Уладзіслаў Ігаравіч Ахроменка (1965—2018) — беларускі пісьменнік, празаік, драматург і кінасцэнарыст.
- Пётр Іванавіч Брыгадзін (1949—2021) — беларускі гісторык, міністр адукацыі Рэспублікі Беларусь (2001—2003).
- Мікалай Фёдаравіч Віняцкі (1939—2013) — беларускі вучоны-геадэзіст, паэт.
- Уладзімір Максімавіч Дамашэвіч (1928—2014) — беларускі празаік, празаік, нарысіст.
- Эдуард Станіслававіч Дубянецкі (1966—2020) — беларускі гісторык, культуролаг, паэт, эсэіст, крытык.
- Вольга Лапіцкая (1918—2011) — беларуская паэтка.
- Леанід Уладзіміравіч Маракоў (1958—2016) — беларускі журналіст, пісьменнік, гісторык. Даследчык рэпрэсій савецкіх уладаў на Беларусі.
- Валянцін Мікалаевіч Русак (1936—2022) — беларускі матэматык.
- Зміцер Саўка (1965—2016) — беларускі мовазнавец.
- Генадзь Старыкаў (1953—2015) — беларускі гітарыст.
- Зміцер Сідаровіч (1965—2014) — беларускі музыкант, бард, дудар.
- Аляксандр Валер’евіч Тарайкоўскі (1986—2020) — загінулы ўдзельнік пратэста пасля прэзідэнтскіх выбараў 2020 года.
- Вадзім Фёдаравіч Шаршоў (1942—2018) — журналіст, паэт, аўтар песень.
- Васіль Цімафеевіч Якавенка (1936—2018) — беларускі празаік, публіцыст, грамадскі дзеяч.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
- План-схема Заходніх могілак // Сайт «Мои корни»
- Заходнія могілкі на Map.by Архівавана 8 сакавіка 2016.
Зноскі
- ↑ Кладбища Минска и Минского района // Сайт «Ритулальные услуги в Минске»
- ↑ Западное кладбище // Сайт «Мои корни»