Вольга Міхайлаўна Барысевіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вольга Міхайлаўна Барысевіч
Дата нараджэння 4 ліпеня 1903(1903-07-04)
Месца нараджэння
Дата смерці 13 верасня 1947(1947-09-13) (44 гады)
Адукацыя
Прафесія акцёрка
Тэатр
Спектаклі гл. тэкст

Вольга Міхайлаўна Барысе́віч (4 ліпеня 1903, г. Порт-Артур — 13 верасня 1947) — беларускі савецкі тэатральны рэжысёр[1].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыла Беларускую драматычную студыю ў Маскве ў 1926 годзе. З 1926 артыстка БДТ-2 (цяпер тэатр імя Я. Коласа). З 1931 года рэжысёр-асістэнт Беларускай студыі оперы і балета, з 1933 года рэжысёр Дзяржаўнага тэатра оперы і балета БССР[1].

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Паставіла оперы «Яўген Анегін» П. Чайкоўскага (1933), «Севільскі цырульнік  (руск.)» Дж. Расіні (1934), «Трыльбі» А. Юрасоўскага (1940), «Казкі Гофмана  (руск.)» Ж. Афенбаха (1941), «Чыа-Чыа-сан» Дж. Пучыні (1945), «Русалка  (руск.)» А. Даргамыжскага (1946)[1]. Была суаўтарам лібрэта оперы «Кветка шчасця» А. Туранкова[2].

Работы Барысевіч адрозніваліся пошукамі сцэнічнай формы, яркай творчай фантазіяй[1].

Зноскі

  1. а б в г Борисевич Ольга Михайловна // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 74. — 737 с. — 50 000 экз.
  2. Борисевич, Ольга Михайловна (режиссер ; 1903—1947) (руск.)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская ССР: Кароткая энцыклапедыя. У 5-і т. Т. 5.: Біяграфічны даведнік / Рэд. кал.: І. П. Шамякін і інш.. — Мн.: Гал. рэд. БелСЭ імя П. Броўкі, 1981. — Т. 5. — 720 с. — 15 000 экз.