Вольга Сяргееўна Худзенка

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку
Вольга Худзенка
Ольга Худенко.jpg
Агульная інфармацыя
Пол жанчына
Спецыялізацыя байдарка, спрынт
Нарадзілася 12 мая 1992(1992-05-12) (30 гадоў)
Грамадзянства Сцяг Беларусі Беларусь
Альма-матар
Трэнер Г. М. Галіцкі
Рост 178 см
Вага 78 кг
Спартыўнае званне Нагрудны знак адрознення Майстар спорту Рэспублікі Беларусь міжнароднага класа.png
Commons-logo.svg Аўдыё, фота, відэа на Вікісховішчы

Вольга Сяргееўна Худзенка (нар. 12 мая 1992, Хойнікі) — беларуская вяслярка-байдарачніца, выступае за зборную Беларусі з 2011 года. Трохразовы прызёр летніх Алімпійскіх гульняў у байдарцы-чацвёрцы (2012, 2016, 2020). Заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Вольга Худзенка нарадзілася 12 мая 1992 года ў горадзе Хойнікі, Гомельская вобласць. Актыўна займацца веславаннем пачала ва ўзросце чатырнаццаці гадоў у спецыялізаванай дзіцяча-юнацкай школе алімпійскага рэзерву ў Мазыры, праходзіла падрыхтоўку пад кіраўніцтвам трэнера Міхаіла Аземшы, пазней трэніравалася ў старэйшага трэнера жаночай зборнай Генадзя Галіцкага. На спаборніцтвах прадстаўляе Гомельскую вобласць. Першага сур’ёзнага поспеху дамаглася ў 2011 годзе, калі пераможна дэбютавала на Кубку свету, выйграла бронзавы медаль на чэмпіянаце свету ў венгерскім Сегедзе (з чатырохмясцовай байдаркай на дыстанцыі 500 метраў), а таксама заваявала золата і бронзу на чэмпіянаце Еўропы ў Бялградзе (з чацвёркай на 500 метраў і двойкай на 200 метраў).

У 2012 годзе Худзенка выйграла тры сярэбраныя медалі на першынстве Еўропы ў харвацкім Заграбе і дзякуючы чарадзе ўдалых выступленняў ганаравалася правы абараняць гонар краіны на летніх Алімпійскіх гульнях у Лондане. Удзельнічала ў заплывах на 500 метраў двухмесных і чатырохмясцовых байдарак, у першым выпадку ў пары з Марынай Палтаран вымушана была здавольвацца суцяшальным фіналам «Б» і ў канчатковым выніку размясцілася на дзявятай пазіцыі, тады як другім разам з Палтаран, Ірынай Памелавай і Надзеяй Папок дабралася да фінальнай стадыі і заваявала бронзу. «Мы доўга ішлі да гэтага медаля, многае перажылі. Але імкнуліся, стараліся, біліся да канца, хоць, прызнаюся, не асабліва разлічвалі падняцца на пастамент»[1]. Па выніках сезона ўдастоена ганаровага звання «Заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь».

На паштовай марцы 2021 года Вольга Худзенка — другая злева ў ніжнім шэрагу

Пасля Алімпіяды спартсменка засталася ў асноўным складзе беларускай нацыянальнай каманды і брала ўдзел у найбуйнейшых міжнародных спаборніцтвах. Так, у 2013 годзе яна пабывала на чэмпіянаце свету ў нямецкім Дуйсбургу, дзе з чацвёркай стала бронзавай прызёркай у паўкіламятровай гонцы, а затым паўтарыла гэта дасягненне на еўрапейскім першынстве ў партугальскім Мантымор-у-Велью. Апроч гэтага, трыўмфальна выступіла на летняй Універсіядзе ў Казані, прывезла адтуль тры залатыя медалі, выйграныя ў трох розных дысцыплінах[2].

На Алімпійскіх гульнях 2016 года выйграла бронзавы медаль у чацверцы разам з Марынай Літвінчук, Надзеяй Ляпешка і Маргарытай Махневай.

Жыве і трэніруецца ў горадзе Мазыры. Вучылася на факультэце фізічнай культуры Мазырскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя І. П. Шамякіна[3].

Узнагароды і званні[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджана ордэнам Айчыны III ступені (2022)[4], ордэнам Пашаны (2016)[5], медалём «За працоўныя заслугі» (2019)[6]. Удастоена ганаровага звання «Заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь».

Зноскі

  1. Руслан Васільеў. «Маленькая сям'я» і яе «бронза». Спартыўная панарама (8 жніўня 2012). Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016. Праверана 15 мая 2014.
  2. Вольга Худзенка: «За Марыну Літвінчук было нават больш радасці, чым за сябе» (недаступная спасылка). Спартыўная панарама (18 ліпеня 2013). Архівавана з першакрыніцы 17 мая 2014. Праверана 15 мая 2014.
  3. Яўген Манарховіч. Вольга Худзенка, медалістка Алімпійскіх гульняў (недаступная спасылка). Жыццё Палесся (31 жніўня 2012). Архівавана з першакрыніцы 29 лістапада 2016. Праверана 15 мая 2014.
  4. Прадстаўнікі сферы спорту ўзнагароджаны ордэнамі і медалямі за дасягненне высокіх спартыўных вынікаў на летніх Алімпійскіх і Паралімпійскіх гульнях у Токіа // Афіцыйны інтэрнэт-партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, 14 студзеня 2022.
  5. Указ № 450 ад 13 снежня 2016 г. «Аб узнагароджанні»
  6. Прэзідэнт уручыць узнагароды нацыянальнай сборнай па веславанні на байдарках і каноэ

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]