Уладзімір Ільіч Дадзіёмаў
| Уладзімір Ільіч Дадзіёмаў | |
|---|---|
| Асабістыя звесткі | |
| Дата нараджэння | 8 студзеня 1924 |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 25 лістапада 1983 (59 гадоў) |
| Месца смерці | |
| Пахаванне | |
| Грамадзянства | |
| Дзеці | Вольга Уладзіміраўна Дадзіёмава і Уладзімір Уладзіміравіч Станкевіч |
| Альма-матар | |
| Месца працы | |
| Прафесійная дзейнасць | |
| Род дзейнасці | пісьменнік, журналіст, radio employee |
| Мова твораў | беларуская |
| Грамадская дзейнасць | |
| Член у | |
| Узнагароды | |
Уладзімір Ільіч Дадзіёмаў (8 студзеня 1924, мяст. Навабеліца, цяпер у межах Гомеля — 25 лістапада 1983, Мінск) — беларускі пісьменнік.
Біяграфічныя звесткі
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў сям’і рабочага. Бацька — Іцка Лейба Вульфавіч — працаваў гарбаром, сартавальнікам, тэхнічным кіраўніком, дырэктарам гарбарных прадпрыемстваў; пасля 2-й сусветнай вайны ўзначальваў Дзяржаўную інспекцыю БССР па якасці сыравіны[1]. Да вайны Уладзімір скончыў першы курс Камуністычнага інстытута журналістыкі ў Мінску. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны — радавы пяхоты, карэкціроўшчык батарэі, з 1943 года супрацоўнік вайсковай газеты «Гвардейский натиск». Прымаў удзел у баях на Доне, Курскай дузе, у фарсіраванні Дняпра, у вызваленні Польшчы, Румыніі, Венгрыі, Балгарыі, Аўстрыі, Югаславіі. Пад Балатонам у Венгрыі быў паранены.
Пасля вайны завочна скончыў чатыры курсы Гродзенскага педагагічнага інстытута, а ў 1958 годзе — Вышэйшыя літаратурныя курсы ў Маскве.
Быў карэспандэнтам газеты «Чырвоная змена», Беларускага радыё, літсупрацоўнікам часопіса «Калгаснік Беларусі». У 1959—1964 гадах — уласны карэспандэнт «Литературной газеты».[2]
Член Саюза пісьменнікаў Беларусі з 1955 года[3].
Пахаваны на Паўночных могілках Мінска (П-1, 62/0/0)[3].
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі і медалямі.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Друкавацца пачаў у 1940 года, з апавяданнямі выступіў у франтавым друку ў 1943. Аўтар дакументальнай кнігі «Жлобінскія маладагвардзейцы» (1950). Стварыў раман пра жыццё рабочых-тэкстыльшчыкаў «Над Нёманам» (1955, новая рэд. 1957), дакументальную аповесць пра будаўнікоў Бярозаўскай ДРЭС «Белазерскі дзённік» (1963). Аўтар нарысаў «Людзі вялікай будоўлі» (1960), «Даярка Лідзія Асіюк» (1961).
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]Дачка, Вольга Уладзіміраўна Дадзіёмава (нар. 1955) — гісторык музыкі.
Сын, Ігар Уладзіміравіч Дадзіёмаў (нар. 1949) — джазавы музыкант-мультыінструменталіст, кампазітар.[4]
Сын, Уладзімір Уладзіміравіч Станкевіч (нар. 1965) — артыст кіно, паэт, музычны прадзюсар.
Зноскі
- ↑ БП у 6 т. — Т. 2 1993, с. 308-310.
- ↑ Асабісты лісток па ўліку кадраў
- ↑ а б Гаўрук — Жалязняк – Белліт (14 ліпеня 2023). Праверана 22 жніўня 2024.
- ↑ Igor Dadyomov
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 1993. — Т. 2. Верабей — Іваноў. — С. 308-310. — 541 с.; іл. — ISBN 5-85700-075-0.
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6).
- Беларускія пісьменнікі: 1917—1990. / Укладальнік: А. Гардзіцкі. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. ISBN 5-340-00709-X
- Нарадзіліся 8 студзеня
- Нарадзіліся ў 1924 годзе
- Нарадзіліся ў Гомелі
- Памерлі 25 лістапада
- Памерлі ў 1983 годзе
- Памерлі ў Мінску
- Пахаваныя на Паўночных могілках
- Выпускнікі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы
- Супрацоўнікі газеты «Чырвоная змена»
- Супрацоўнікі Першага Нацыянальнага канала Беларускага радыё
- Члены Саюза беларускіх пісьменнікаў
- Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Беларускамоўныя пісьменнікі
- Пісьменнікі Беларусі
- Пехацінцы Вялікай Айчыннай вайны